Карламан (кароль Баварыі)
Карламан (ням.: Karlmann, фр.: Carloman) (830 — 22 верасня 880, Альцётынг, Баварыя) — кароль Баварыі (з 876 года) і Італіі (з 877 года) з дынастыі Каралінгаў.
Карламан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Karlomannus, ням.: Karlmann | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людовік II Нямецкі | ||||||
Пераемнік | Людовік III Малады | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл II Лысы | ||||||
Пераемнік | Карл III Тоўсты | ||||||
Нараджэнне |
каля 830[1]
|
||||||
Смерць |
22 верасня 880[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Каралінгі[1] | ||||||
Бацька | Людовік II Нямецкі[2] | ||||||
Маці | Эма Баварская[d][1] | ||||||
Жонка |
наложніца: Ліўтсвінда |
||||||
Дзеці |
бастард: Арнульф |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКарламан быў старэйшым сынам Людовіка II Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, (Германіі) і Эмы Баварскай, дочкі Вельфа I, графа Альтдорфа. У 861 годзе Карламан падняў паўстанне супраць свайго бацькі, а ў 863 годзе да новага мецяжу Карламана далучыліся і яго малодшыя браты Людовік III Малодшы і Карл III Тоўсты. У 865 годзе Людовік Нямецкі быў вымушаны саступіць Баварыю Карламану, а ў наступным годзе ён перадаў Саксонію Людовіку Малодшаму, а Швабію Карлу Талстому. Пазней Карламан прымірыўся са сваім бацькам, і яны разам змагаліся за імперскую карону з імператарам Людовікам II, праўда няўдала.
Пасля смерці бацькі ў 876 годзе Германія была падзелена паміж Карламанам і яго братамі. У 877 годзе памёр кароль Заходне-Франкскага каралеўства і імператар Захаду Карл II Лысы, што дазволіла сынам Людовіка Нямецкага прад’явіць прэтэнзіі на яго спадчыну. Карламан атрымаў карону Італіі, а яго малодшы брат Карл III Тоўсты стаў імператарам. Але ўжо ў 879 годзе Карламана разбіў параліч, і, прадчуваючы смерць, ён вырашыў падзяліць свае ўладанні. Людовік Малодшы атрымаў Баварыю, а Карл Тоўсты — Італію. Карламан не быў у шлюбе і не меў законных дзяцей, аднак ад нейкай Ліўтсвінды ў яго быў незаконнанароджаны сын Арнульф, якому ён завяшчал Карынтыю. Карламан сканаў 22 верасня 880 года ў Альцётынге, пахаваны ў манастырскай царкве.
Папярэднік Людовік II Нямецкі |
кароль Баварыі 876 — 880 |
Пераемнік Людовік III Малодшы |
Папярэднік Карл II Лысы |
кароль Італіі 877 — 880 |
Пераемнік Карл III Тоўсты |
Зноскі
- ↑ а б в г д Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d'Ascq: 1993. — P. 289–290. — ISBN 978-2-9501509-3-6
- ↑ Карломан // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 517–518.