Карла Барамеа
Карла Барамеа, або Карл Барамей (італ.: Carlo Borromeo, лац.: Carolus Borromeus; 2 кастрычніка 1538, Арона, П'емонт — 3 лістапада 1584, Мілан) — кардынал і святы каталіцкай царквы. Адзін з самых выдатных дзеячаў Контррэфармацыі, ініцыятар рэформы манаскіх ордэнаў.
Карла Барамеа | ||
---|---|---|
італ.: Carlo Borromeo | ||
![]() Партрэт Карла Барамеа працы Джавані Амброджа Фіджына (1548—1608) | ||
![]() | ||
|
||
7 лютага 1560 — 3 лістапада 1584 | ||
Папярэднік | Джавані Анджэла Медычы | |
Пераемнік | Гаспарэ Вісконці | |
|
||
1575 — 1576 | ||
Папярэднік | Уберта Гамбара | |
Пераемнік | Альфонса Джэзуальда | |
|
||
1565 — 1572 | ||
Папярэднік | Рануча Фарнезэ | |
Пераемнік | Джавані Альдабрандзіні | |
|
||
21 снежня 1560 — 1565 | ||
Папярэднік | Джыралама Дандзіні | |
Пераемнік | Таламеа Галіа | |
|
||
17 лістапада 1564 — 3 лістапада 1584 | ||
Папярэднік | Крыстафора дэль Монтэ | |
Пераемнік | Нікола дэ Пелевэ | |
|
||
4 чэрвеня 1563 — 17 лістапада 1564 | ||
Папярэднік | сам, як кардынал-дыякан | |
Пераемнік | Філібер Бабу Лабурдэзьер | |
|
||
4 верасня 1560 — 4 чэрвеня 1563 | ||
Папярэднік | Дыямід Карафа | |
Пераемнік | сам, як кардынал-святар | |
|
||
14 лютага 1560 — 4 верасня 1560 | ||
Папярэднік | Карла Карафа | |
Пераемнік | Карла Вісконці | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
2 кастрычніка 1538[1][2]
|
|
Смерць |
3 лістапада 1584[3][4][…] (46 гадоў) |
|
Пахаванне | ||
Дынастыя | House of Borromeo[d] | |
Дыяканская хіратонія | 21 снежня 1560 | |
Прэсвітарская хіратонія | 4 верасня 1563 | |
Епіскапская хіратонія | 7 снежня 1563 | |
Кардынал з | 31 студзеня 1560 | |
![]() |
Жыццё і дзейнасцьПравіць
Карла Барамеа нарадзіўся 2 кастрычніка 1538 года ў радавым замку ў Ароне пры возеры Лага-Маджорэ[6]; паходзіў з італьянскага дваранскага роду Барамеа і, як і кардынал Альтэмпс, быў пляменнікам Папы Пія IV. З 1554 вывучаў права ў Павіі. Быў закліканы ў Рым Піем IV. У 1560 стаў кардыналам, у 1563 — архібіскупам міланскім.
Актыўна ажыцяўляў пастановы Трыдэнцкага сабору, у тым ліку браў удзел у распрацоўцы новага катэхізіса. Высока шанаваў багаслоўскія трактаты Луіса дэ Гранады, хадатайнічаў перад Папам пра іх апраўданне (яны былі ўнесены ў Індэкс забароненых кніг, 1559).
Удзельнічаючы ў рэформе ордэнаў і кляштароў і барацьбе за маральнае абнаўленне царквы, дамагаўся строгай дысцыпліны, што прывяло да незадавальнення шэрагу клірыкаў (ордэн гуміліятаў) і замаху на яго ў 1569. Падчас эпідэміі чумы 1575—1578 клапаціўся аб тых, хто паміраў і здзяйсняў абрады над памерлымі. У 1578 годзе заснаваў ордэн аблатаў Св. Амвросія. Прыняў актыўны ўдзел у распрацоўцы набажэнскіх кніг амврасіянскага абраду. Змагаўся з пратэстанцтвам у Швейцарыі. Карла Барамеа быў таксама заступнікам кампазітара Палестрыны.
У 1602 быў беатыфікаваны, у 1610 — кананізаваны. Гэта адзіны кардынал-пляменнік, прылічаны да ліку святых (калі не лічыць Ансельма з Лукі, які жыў у XI стагоддзі).
Выява ў мастацтвеПравіць
Св. Карла Барамеа малявалі смуглым мужчынам арыстакратычнай знешнасці ў кардынальскім аблачэнні. Яго атрыбутамі былі распяцце, чэрап, вяроўка грэшніка, які каецца, і пацір.
Гіганцкая статуя святога ўзведзена па загаду яго брата, кардынала Федэрыка Барамеа у г. Арона (Навара). Працы — па малюнку Джавані Батысты Крэспі, — былі скончаны ў 1698.
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/437662 Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ BeWeB
- ↑ http://www.catholic-hierarchy.org/bishop/bborrc.html Праверана 7 красавіка 2017.
- ↑ Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. — Т. 22. Праверана 7 красавіка 2017.
- ↑ Carlo Borromeo // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Борромео, Карло // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
ЛітаратураПравіць
- Борромео, Карло // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.