Карла Мензэ (ням.: Carlo Mense; 13 мая 1886, Райнэ — 11 жніўня 1965, Кёнігсвінтэр) — нямецкі мастак — экспрэсіяніст, прадстаўнік такіх плыняў у германскім жывапісе XX стагоддзя, як рэйнскі экспрэсіянізм і новая рэчыўнасць, прафесар мастацтваў.

Карла Мензэ
ням.: Carlo Mense
Дата нараджэння 13 мая 1886(1886-05-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1965(1965-08-11)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў, мастак, выкладчык універсітэта, мастак-гравёр, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва, рысавальнік
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Узнагароды
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля ўступлення ў шлюб у 1919 годзе з Верай Баске майстар часта прыязджае і падоўгу жыве ў Мюнхене, дзе быў блізка знаёмы з Паўлем Клее, Оскарам Какошкам, Георгам Шрымпфам, Аляксандрам Канальтам. У 1920—1925 гадах здзяйсняе паездку ў Італію. У 1925 годзе К. Мензэ ўдзельнічае ў выставе «Новая рэчыўнасць» у мастацкім музеі Мангейма. У тым жа годзе ён становіцца прафесарам Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Брэслау (цяпер — Уроцлаў), дзе ўстанаўлівае сяброўскія адносіны з такімі мастакамі, як Оскар Шлемер і Оскар Мол. Пасля закрыцця Акадэміі ў Брэслау ў 1932 годзе і атрымання ў 1933 годзе Рымскай прэміі К. Мензэ з’яжджае ў Рым, дзе працуе пры Нямецкай акадэміі Віла Масіма.

У 1937 годзе, падчас кампаніі нацыянал-сацыялістаў супраць т. зв. дэгенератыўнага мастацтва, 37 работ К. Мензэ былі канфіскаваны з нямецкіх музеяў і знішчаны. Сам жа мастак у якасці афіцэра германскай арміі быў прызваны на фронт. Пасля таго, як пры бамбардзіроўцы Кёльна была знішчана яго рабочая майстэрня, мастак жыў у Бад-Гонефе. Да яго 70-годдзя ў 1956 годзе прайшла персанальная выстаўка яго палотнаў у Кёнігсвінтэры. У 1961 годзе К. Мензэ быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад ФРГ».

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Carlo Mense // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.