Карлікавая планета
Ка́рлікавая планета — нябеснае цела ў Сонечнай сістэме, якое адпавядае наступным чатыром умовам[1][2]:
- круціцца па арбіце вакол Сонца;
- мае дастатковую масу для таго, каб пад дзеяннем сіл гравітацыі падтрымліваць гідрастатычную раўнавагу і мець шарападобную форму;
- не можа расчысціць прастору каля сваёй арбіты ад іншых аб’ектаў;
- не з’яўляецца спадарожнікам планеты.
Гэты тэрмін быў прыняты МАС 24 жніўня 2006 года ў рамках больш дэталёвай класіфікацыі цел, якія абарачаюцца вакол Сонца, на 3 катэгорыі. Целы, досыць вялікія для таго, каб ачысціць арбіту вакол сябе, вызначаныя як планеты, а недастаткова вялікія, каб дасягнуць нават гідрастатычнай раўнавагі, — малымі целамі Сонечнай сістэмы. Зыходзячы з азначэння, катэгорыя карлікавых планет з’яўляецца самастойнай катэгорыяй, а не падмноствам катэгорыі планет. Таксама тэрмін карлікавая планета не адносіцца да іншых планетных сістэм[3].
Спіс карлікавых планет
правіцьМАС афіцыйна назваў тры целы, якія адразу атрымалі класіфікацыю карлікавых планет[4]. Тэрмін «карлікавая планета» варта адрозніваць ад паняцця «малая планета», якім называюць таксама і астэроіды. Афіцыйна тэрмін «малая планета» больш не выкарыстоўваецца, застаючыся данінай гісторыі.
Назва | Цэрэра | Плутон | Эрыс («2003 UB313», «Ксена»/«Зена», «Ліла») |
---|---|---|---|
Нумар па MPC | 1 | 134340 | 136199 |
Раён Сонечнай сістэмы | Пояс астэроідаў | Пояс Койпера | Пояс Койпера — рассеяныя аб’екты |
Дыяметр | 975×909 км | 2306±20 км | 2400±100 км |
Маса ў кг адносна Зямлі |
9,5 × 1020 кг 0,00016 |
1,305 × 1022 кг 0,0022 |
~1,67 × 1022 кг[5] 0,0028 |
Сярэдні экватарыяльны радыус* у км |
0,0738 471 |
0,180 1148,07 |
0,19 ~1200 |
Аб’ём* |
0,00042 |
0,005 |
0,007 |
Шчыльнасць (у т/м³) | 2,08 | 2,0 | 2,1 |
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (у м/с²) | 0,27 | 0,60 | ~0,68 |
Першая касмічная скорасць (у км/с) | 0,51 | 1,2 | |
Перыяд абарачэння (сутак) (у Сідэрычных сутках) |
0,3781 | −6,38718 (retrograde) |
|
Радыус арбіты* (а. а.) semi-major axis у км |
2,5—2,9 2,766 413 715 000 |
29,66—49,30 39,48168677 5 906 376 200 |
37,77—97,56 67,6681 10 210 000 000 |
Арбітальны перыяд*(гадоў) (у Сідэрычных гадах) |
4,599 | 248,09 | 557 |
Сярэдняя арбітальная скорасць (у км/с) |
17,882 | 4,666 | 3,437 |
Эксцэнтрысітэт арбіты | 0,080 | 0,24880766 | 0,44177 |
Нахіл арбіты | 10,587° | 17,14175° | 44,187° |
Нахіл плоскасці экватара да плоскасці арбіты | 4° | 119,61° | |
Сярэдняя тэмпература паверхні (у К) | 167 | 40 | 30 |
Колькасць натуральных спадарожнікаў | 0 | 2 | 1 |
Дата адкрыцця | 1 студзеня 1801 | 18 лютага 1930 | 21 кастрычніка 2003 |
* Значэнне ў параўнанні з Зямлёй.
Іншыя кандыдаты
правіцьДадаткова, існуюць некалькі цел, якія патэнцыяльна могуць кваліфікавацца як карлікавыя планеты. З такіх аб’ектаў у табліцы ніжэй пералічаныя тыя, чый дыяметр большы ці найбольш імаверна большы за 750 км:
Назва | Катэгорыя | Дыяметр | Маса |
---|---|---|---|
Орк | Плуціна | 840—1880 км | 6,2—7,0 × 1020 кг |
Седна | Аб'ект рассеянага дыска | 1180—1800 км | 1,7—6,1 × 1021 кг |
Квавар | К'юбівана | 989—1346? км | 1,0—2,6 × 1021 кг |
2002 TC302 | Аб'ект рассеянага дыска | ~1200 км | невядомая |
Варуна | К'юбівана | ~936 км | ~5,9 × 1020 кг |
2002 UX25 | К'юбівана | ~910 км | ~7,9 × 1020 кг |
2002 TX300 | К'юбівана | <900 км | невядомая |
Іксіён | К'юбівана | <822 км | невядомая |
Статус Харона, які раней разглядаўся як спадарожнік Плутона, застаецца нявызначаны, бо ў цяперашні час няма дакладнага азначэння па размежаванні планет са спадарожнікам ад падвойных карлікавых планетных сістэм. Праект рэзалюцыі (5)[3], апублікаваны МАС, указвае, што Харон павінен разглядацца як планета, таму што:
- Харон сам па сабе адпавядае крытэрыям па памерах і форме для статусу планеты (у тэрмінах апошняй рэзалюцыі — для статусу карлікавай планеты).
- Харон, па прычыне яго вялікай масы ў параўнанні з Плутонам, абарачаецца з Плутонам вакол агульнага цэнтра мас, размешчанага ў космасе паміж Плутонам і Харонам, а не вакол кропкі ўнутры Плутона.
Гэтага азначэння, аднак, няма ў канчатковым рашэнні МАС. Невядома таксама, ці з’явіцца яно ў будучыні. Калі падобнае азначэнне не будзе ўхвалена, Харон будзе разглядацца як карлікавая планета.
Другі, трэці і чацвёрты найбуйнейшыя аб’екты ў поясе астэроідаў (Веста, Палада і Гігея) павінны будуць класіфікавацца як карлікавыя планеты, калі акажацца, што іх форма вызначаецца гідрастатычнай раўнавагай. Да цяперашняга часу гэта пераканаўча не даказана[6].
Памер і маса карлікавых планет
правіцьНіжняя і верхняя граніцы памеру і масы карлікавых планет не ўказаныя ў рашэнні МАС. Няма строгіх абмежаванняў на верхнія граніцы, і аб’ект большы ці масіўнейшы чым Меркурый з неачышчанымі абласцямі арбіты можа класіфікавацца як карлікавая планета.
Ніжняя граніца вызначаецца паняццем гідрастатычна раўнаважнай формы, аднак памер і маса аб’екта, які дасягнуў такой формы, невядомыя, і эмпірычныя назіранні наводзяць на думку, што могуць моцна адрознівацца ў залежнасці ад саставу і гісторыі аб’екта. Першакрыніца папярэдняга рашэння МАС, якое вызначае гідрастатычна раўнаважную форму, прымяняецца «да аб’ектаў з масай больш 5 × 1020 кг і дыяметрам больш 800 км»[3], аднак гэта не ўвайшло ў канчатковае рашэнне 5A, якое было ўхвалена.
Па меркаванні некаторых астраномаў, новае паняцце азначае з’яўленне яшчэ 45 новых карлікавых планет[7][8].
Зноскі
- ↑ Паводле азначэння Міжнароднага астранамічнага саюза (МАС), афіцыйнай навуковай арганізацыі па астранамічных найменнях і класіфікацыі.
- ↑ IAU 2006 General Assembly: Result of the IAU Resolution votes Архівавана 25 кастрычніка 2007..
- ↑ а б в Draft Resolution 5 for GA-XXVI: Definition of a Planet(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2006. Праверана 20 сакавіка 2011.
- ↑ IAU 2006 General Assembly: Result of the IAU Resolution votes(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2007. Праверана 20 сакавіка 2011.
- ↑ Brown, M. E. et al. 2006. Satellites of the Largest Kuiper Belt Objects. Astrophysical Journal, 639:L43—L46 More accurate work based on Dysnomia’s orbit in preparation.
- ↑ Three new planets may join solar system . New Scientist (16 жніўня 2006).
- ↑ Nine Planets Become 12 with Controversial New Definition . Space.com (16 жніўня 2006).
- ↑ Michael E. Brown.. What makes a planet? (16 жніўня 2006).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карлікавая планета
- Как разложить планеты по полочкам или Астрономии требуются Линнеи (руск.)