Карл Аўэр фон Вельсбах

Карл Ауэр фон Вельсбах (ням.: Carl Auer von Welsbach; 1 верасня 1858, Вена — 4 жніўня 1929, Мёльблінг) — аўстрыйскі хімік, даследчык рэдказямельных элементаў.

Карл Аўэр фон Вельсбах
ням.: Carl Auer von Welsbach
Дата нараджэння 1 верасня 1858(1858-09-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 1929(1929-08-04)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Alois Auer[d]
Род дзейнасці фізік, хімік, вынаходнік
Навуковая сфера хімія, Ферацэрый, gas mantle[d], Неадым, дзідзім[d] і Празеадым
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Вільгельм Бунзен
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Венскім і Гейдэльбергскім універсітэтах (1878—1882). У 1882—1887 гадах працаваў у Венскім універсітэце разам з Адольфам Лібенам, у 1887—1900 гадах — на хімічным заводзе пад Венай, які вырабляў солі рэдказямельных элементаў. З 1900 года — кіраўнік металургічнага завода ў Трайбаху (Аўстрыя), дзе заснаваў вялікую хімічную лабараторыю, на аснове якой пазней узніклі Трайбахскія хімічныя заводы (Treibacher Industrie AG).

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковыя працы Аўэра фон Вельсбаха прысвечаны вывучэнню рэдкіх зямель. У 1885 годзе ён паказаў, што элемент дыдым, адкрыты К. Г. Масандэрам, з’яўляецца сумессю двух іншых элементаў, якія ён назваў празеадымам і неадымам.

Аўэр фон Вельсбах выявіў таксама яркае свячэнне аксідаў цэрыя і іншых рэдка зямельных элементаў пры высокіх тэмпературах. У 1885 годзе ён вынайшаў і запатэнтаваў газакалільную сетку, якая нашмат узмацняла свяцільнасць газавага полымя, якое выкарыстоўвалася тады для асвятлення — так званы «аўэраўскі каўпачок».

Важным вынаходствам Аўэра фон Вельсбаха стаў выраб мішметала і цэрыева-жалезнага сплаву, які мог прымяняцца для вырабу штучных крэменяў для запальніц (1898).

У 1900 годзе Аўэр фон Вельсбах прапанаваў выкарыстоўваць у электрычных лямпах напальвання осміевую нітку замест вугальнай. З-за дарагоўлі осмія гэта ўдасканаленне не атрымала распаўсюджвання, аднак абумовіла пераход на вальфрамавыя ніткі.

Зноскі

  1. а б Carl Auer, Freiherr von Welsbach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Carl Auer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.