Карл Блехен
Карл Эдуард Фердынанд Блехен (ням.: Karl Eduard Ferdinand Blechen; 29 ліпеня 1798, Котбус — 23 ліпеня 1840, Берлін) — нямецкі мастак, прадстаўнік рамантызму ў жывапісе.
Карл Блехен | |
---|---|
ням.: Karl Blechen | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Karl Eduard Ferdinand Blechen |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1798[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1840[1][2][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
![]() |
Біяграфія
правіцьКарл Блехен пачаў вывучэнне жывапісу ў мастака Лемерыха, але фінансавае становішча сям’і не дазволіла яму працягнуць гэтае навучанне. Будучы мастак вымушаны быў спачатку вывучыцца на банкаўскага служачага. Рэгулярная мастацкая адукацыя пачалася толькі ў 1822 годзе ў берлінскай Акадэміі, у пейзажыста П. Л. Лютке. Потым з’ехаў у Саксонскую Швейцарыю. У 1824—1827 гадах працаваў тэатральным мастаком-афарміцелем у Берліне. Паездка ў Італію, якая адбылася потым, канчаткова вызначыла творчы шлях мастака.
Блехен па сваёй тэматыцы — мастак-пейзажыст. Яго кампазіцыі пасля паездкі на поўдзень становяцца больш свабоднымі і стылістычна больш рэальнымі. Ён вядомы як адзін з першых нямецкіх «індустрыяльных» мастакоў, якія апявалі прамысловую моц новага часу.
Карл Блехен памёр ва ўзросце 41 гадоў псіхічна хворым чалавекам. Пахаваны на Другім могільніку Царквы святой Тройцы; цяпер дакладнае месцазнаходжанне магілы невядома.
Горад Котбус у часы ГДР заснаваў прэмію ў галіне літаратуры і мастацтва імя свайго знакамітага ўраджэнца — прэмію Карла Блехена, якая ўручалася з 1956 года.
Зноскі
- ↑ а б Karl Blechen
- ↑ а б Karl Blechen // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00020821
- ↑ а б Блехен Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.