Карл Більт
Карл Більт (шведск.: Carl Bildt, поўнае імя пры нараджэнні Нільс Даніэль Карл Більт; 15 ліпеня 1949, Хальмстад, лен Халанд, Швецыя) — шведскі палітык і арыстакрат.
Карл Більт Carl Bildt | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
4 кастрычніка 1991 — 7 кастрычніка 1994 | |||
Манарх | Карл XVI Густаў | ||
Папярэднік | Інгвар Карлсан | ||
Пераемнік | Інгвар Карлсан | ||
| |||
з 6 кастрычніка 2006 | |||
Прэм’ер-міністр | Ён Фрэдрык Райнфельт | ||
Манарх | Карл XVI Густаў | ||
Папярэднік | Ян Эліясан | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, пісьменнік, блогер | ||
Месца працы | |||
Член у | |||
Нараджэнне | 15 ліпеня 1949 (71 год) | ||
Бацька | Даніэль Більт[d] | ||
Маці | Rut Kerstin Maria Andersson-Alwå[d] | ||
Жонка | Anna Maria Corazza Bildt[d] | ||
Сайт | bildt.net | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Скончыў Стакгольмскі ўніверсітэт.
У 1973—1974 гадах старшыня Свабоднага студэнцкага саюза Памяркоўнай кааліцыйнай партыі (ПКП).
У 1974—1976 гадах старшыня Арганізацыі еўрапейскіх студэнтаў-дэмакратаў, адначасова сакратар па палітычных пытаннях ПКП.
У 1979—2001 гадах дэпутат Рыксдага, у 1986—1999 — лідар Кансерватыўнай партыі Швецыі, у 1991—1994 — прэм'ер-міністр краіны.
У 1995—1997 гадах займаў пост спецпрадстаўніка ЕС у былой Югаславіі і Вярхоўнага прадстаўніка ў Босніі і Герцагавіне, у 1999—2001 гг. быў спецыяльным пасланцам Генеральнага сакратара ААН на Балканах[1].
З 2006 года з'яўляецца міністрам замежных спраў Швецыі.
24 снежня 2010 года ён, разам са сваімі чэшскім, польскім і нямецкім калегамі напісаў артыкул у газеце New York Times, у якім рэзка асуджаецца становішча ў Беларусі пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў[2].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны Блог Карла Більта (шведск.)