Карл Джэрасі (ням.: Carl Djerassi, англ.: Carl Djerassi; 29 кастрычніка 1923, Вена, Аўстрыя — 30 студзеня 2015, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны-хімік, пісьменнік, публіцыст, драматург. Першы лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі, уладальнік Нацыянальнага навуковага медаля ЗША і Нацыянальнага медаля ЗША ў галіне тэхналогій і інавацый, а таксама больш за 20 розных навуковых медалёў і прэмій, носьбіт 32 ступеняў ганаровага доктара ад універсітэтаў з усіх канцоў Зямлі. Камандор ордэнаў «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» і «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай».

Карл Джэрасі
ням.: Carl Djerassi
Род дзейнасці хімік, пісьменнік, выкладчык універсітэта, пісьменнік навуковай фантастыкі, навуковец, калекцыянер, драматург
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1923(1923-10-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 2015(2015-01-30)[1][2][…] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне атэізм
Жонка Diane Middlebrook[d] і Norma Lundholm Djerassi[d]
Дзеці Dale Djerassi[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Great Silver Medal of Honour for Services to the Republic of Austria камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Austrian Decoration for Science and Art

прэмія Уільяма Проктэра за навуковыя дасягненні[d] (1998)

прэмія Уіларда Гібса[d] (1997)

прэмія Амерыканскага хімічнага таварыства ў галіне чыстай хіміі[d] (1958)

медаль Перкіна (1975)

прэмія Шэеле[d] (1972)

Нацыянальны навуковы медаль ЗША

прэмія Вольфа па хіміі (1978)

Нацыянальны медаль ЗША ў вобласці тэхналогій і інавацый (1991)

медаль Прыстлі[d] (1992)

Нацыянальная Зала славы вынаходнікаў[d] (1978)

Inhoffen-Medaille[d] (1999)

GDCh prize for journalists and writers[d] (2001)

Прэмія стагоддзя[d] (1963)

ганаровы доктар Венскага ўніверсітэта[d]

doctor honoris causa of the University of Innsbruck[d]

Honorary doctor of the Heidelberg University[d]

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2010)

прэмія прынца Махідола[d] (1995)

NAS Award for the Industrial Application of Science[d] (1990)

Ernest Guenther Award[d] (1960)

Honorary doctor of the Technical University of Graz[d]

American Institute of Chemists Gold Medal[d] (2004)

Chemical Pioneer Award[d] (1973)

ACS Award for Creative Invention[d] (1973)

Othmer Gold Medal[d] (2000)

Nevada Medal[d]

Edinburgh Medal[d] (2011)

Сайт djerassi.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З сям’і балгарскага дэрматолага і аўстрыйскага дантыста. Пасля аншлюсу бег з маці ў Лондан, а затым у Сафію да бацькі. Паступіў у Амерыканскі каледж, дзе вывучыў англійскую мову, а ў 1939 годзе прыехаў разам з маці ў Нью-Ёрк. Па пратэкцыі Элеаноры Рузвельт паступіў у каледж, затым у іншы, а потым і ў трэці, які скончыў у 1942 годзе. Працаваў у кампаніі «Ciba», дзе браў удзел у распрацоўцы антыгістамінных прэпаратаў. У 1945 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне хіміі ад Вісконсінскага універсітэта ў Мадысане, і тады ж атрымаў амерыканскае грамадзянства. Зноў паступіў на працу ў «Ciba», а ў 1949 годзе перайшоў у «Syntex», атрымаўшы пасаду намесніка дырэктара па даследаваннях. Займаўся працай над сінтэзам картызону на аснове даступнага ямса. У 1951 годзе разам з Джорджам Розенкранцам і Луісам Мірамонтэсам сінтэзаваў нарэтыстэрон, аналаг гармонаў прогестынаў, якія абараняюць жанчын ад авуляцыі падчас цяжарнасці ў якасці натуральнага супрацьзачаткавага сродку. Запатэнтаваўшы разам з калегамі сваё адкрыццё, Джэрасі стаў адным з вынаходнікаў аральных кантрацэптываў, а інакш — асновы першых у свеце супрацьзачаткавых таблетак. Наступныя даследаванні Грэгары Пінкуса і Джона Рока прывялі да адабрэння таблетак у якасці медыкаментаў і першым продажам у ЗША, што паклала пачатак сэксуальнай рэвалюцыі. У наступныя гады Джэрасі стаў вядомы працамі аб выкарыстанні фізічных метадаў у арганічнай хіміі, аб вывучэнні працэсу біясінтэзу, па даследаванні структуры стэроідаў, алкалоідаў, антыбіётыкаў, ліпідаў і тэрпеноідаў, якім прысвяціў некалькі манаграфій і больш за тысячу артыкулаў. Акрамя гэтага, працаваў над прымяненнем штучнага інтэлекту ў медыка-біялагічных даследаваннях, распрацоўваў сродкі па барацьбе з насякомымі-шкоднікамі. Таксама займаўся літаратурнай і выкладчыцкай дзейнасцю.

Зноскі