Карл Людвіг Бадэнскі

Карл Людвіг Бадэнскі (ням.: Karl Ludwig von Baden; 14 лютага 1755(1755-02-14)[1], Карлсруэ16 снежня 1801(1801-12-16)[1], Арбуга, лен Вестманланд) — спадчынны прынц Бадэнскі. Бацька расійскай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны, жонкі Аляксандра I, і дзядуля расійскай імператрыцы Марыі Аляксандраўны, жонкі Аляксандра II.

Карл Людвіг Бадэнскі
ням.: Karl Ludwig von Baden
Нараджэнне 14 лютага 1755(1755-02-14)[1]
Смерць 16 снежня 1801(1801-12-16)[1] (46 гадоў)
Месца пахавання
Род Цэрынгены
Бацька Карл Фрыдрых Бадэнскі[d]
Маці Karoline Luise of Hesse-Darmstadt[d]
Жонка Амалія Гесэн-Дармштацкая[d][2]
Дзеці Карл (вялікі герцаг Бадэнскі), Лізавета Аляксееўна, Караліна Бадэнская, Фрэдэрыка Бадэнская, Вільгельміна Бадэнская, Марыя Бадэнская (1782—1808), Amalie Christiane von Baden[d] і Karl Friedrich Prinz von Padua[d][3]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць арыстакрат
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Серафімаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старэйшы сын маркграфа Карла Фрыдрыха Бадэнскага і яго першай жонкі Караліны Луізы Гесэн-Дармштацкай. Карл Людвіг так і не ўзышоў на бадэнскі трон, памёршы раней за бацьку.

Сям'я правіць

У 1774 годзе Карл Людвіг ажаніўся са сваёй кузінай Амаліі Гесэн-Дармштацкай (17541832), дачкой ландграфа Людвіга IX. Дзеці:

Яго дочкі пабраліся вельмі выгоднымі шлюбамі, і ў гэтым заслуга Карла Людвіга. Ён памёр 16 снежня 1801 года ў Швецыі ў гасцях у дачкі Фрыдэрыкі.

6 жніўня 1801 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Андрэя Першазванага[4].

Зноскі

  1. а б в г Lundy D. R. Karl Ludwig Markgraf von Baden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. Карабанов П. Ф. Списки замечательных лиц русских / [Доп.: П. В. Долгоруков]. — М.: Унив. тип., 1860. — 112 с. — (Из 1-й кн. «Чтений в О-ве истории и древностей рос. при Моск. ун-те. 1860»)