Карл Маркс
Карл Маркс (ням.: Karl Marx; 5 мая 1818, Трыр, Германія — 14 сакавіка 1883, Лондан, Вялікабрытанія) — філосаф[14][15], грамадскі дзеяч[16], палітычны журналіст[16], сацыёлаг[14][15], эканаміст[14][15]. Яго працы сфармавалі ў філасофіі дыялектычны і гістарычны матэрыялізм, у эканоміцы — тэорыю дададзенага кошту, у палітыцы — тэорыю класавага змагання[17]. Гэтыя кірункі сталі грунтам камуністычнага і сацыялістычнага руху і ідэалогіі, атрымаўшы назву «марксізм». Аўтар такіх прац, як «Маніфест камуністычнай партыі» (1848 год), «Капітал» (1867 год). Некаторыя яго працы напісаны ў суаўтарстве з аднадумцам Фрыдрыхам Энгельсам.
Карл Маркс | |
---|---|
ням.: Karl Marx | |
Дата нараджэння | 5 мая 1818[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 1883[3][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Heinrich Marx[d][1][6][…] |
Маці | Henriette Presburg[d][6][10] |
Жонка | Jenny von Westphalen[d][3][1][…] |
Дзеці | Eleanor Marx[d][6][10][…], Jenny Longuet[d][6][10][…], Laura Marx[d][6][10][…], Edgar Marx[d][6][10], Frederick Demuth[d], Heinrich Edward Guy Marx[d][10] і Jenny Evelin Francis Marx[d][10] |
Род дзейнасці | эканаміст, журналіст, гісторык, філосаф, сацыёлаг, рэвалюцыянер, паэт, палітык, пісьменнік, аўтар, social scientist, сацыяліст |
Навуковая сфера | эканоміка, сацыялогія, атэізм, філасофія, журналістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі[11][6][…] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Бруна Баўэр |
Вядомы як | Заснавальнік марксізму, аўтар тэорыі дададзенага кошту |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў нямецкім горадзе Трыр. Яго бацька, спадар Мардэхай, пры хрышчэнні змяніў прозвішча на Маркс, каб пазбегнуць уціску на праўніцкай працы ў сувязі з іўдаісцкім веравызнаннем.
У 1835—1841 гадах навучаўся на факультэтах права ў Бонскім і Берлінскім універсітэтах. У 1842 годзе стаў рэдактарам «Рэйнскай газеты», а пасля яе закрыцця ў 1843 пераехаў у Парыж. У 1845—1848 жыў у Бруселі, дзе ўдзельнічаў у «Саюзе камуністаў» і разам з Фрыдрыхам Энгельсам напісаў «Маніфест Камуністычнай партыі» (1849). Падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Германіі быў галоўным рэдактарам «Новай Рэйнскай газеты». У 1849 годзе яго выслалі з краіны.
Маркс быў арганізатарам і лідарам 1-га Міжнародніцтва (1864—1876). У 1867 годзе была выдадзеная яго кніга «Капітал». Пасля роспуску 1-га Інтэрнацыянала ён лічыў асноўнай палітычнай задачай стварэнне пралетарскіх партый у асобных краінах.
Светапогляд
правіцьУ юнацтве быў рэвалюцыйным дэмакратам. Яго філасофскія погляды складваліся пад уплывам філасофіі Г. Гегеля, яе левага кірунку — младагегельянства.
У 1867 апублікаваны 1-ы том «Капітала» — асноўны твор Маркса, у якім дадзены аналіз развіцця капіталізму і абгрунтавана непазбежнасць яго рэвалюцыйнай змены камуністычнай фармацыяй. Працу над 2-м і 3-м тамамі «Капітала» Маркс не завяршыў, іх падрыхтаваў да выдання Ф. Энгельс. У працы «Грамадзянская вайна ў Францыі» (1871) К. Маркс зрабіў вывад аб тым, што не парламентарная рэспубліка, а палітычная арганізацыя тыпу Парыжскай камуны з’яўляецца найбольш мэтазгоднай формай дыктатуры пралетарыяту. У «Крытыцы Гоцкай праграмы» (1875) ён сфармуляваў тэзіс аб 2 фазах (стадыях) камунізму.
Карл Маркс з’яўляецца заснавальнікам дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму, пралетарскай палітычнай эканомікі, тэорыі класавай барацьбы і сацыяльнай рэвалюцыі. Асноўныя палажэнні гэтых і іншых тэарэтычных канцэпцый марксізму выкладзены таксама ў працах «Святая сям’я» і «Нямецкая ідэалогія» (абедзве разам з Энгельсам), «Убоства філасофіі», «Васемнаццатага брумера Луі Банапарта», «Эканамічна-філасофскія рукапісы 1844 года», «Тэзісы аб Феербаху» і інш.
Гістарычная роля
правіцьІснуе шырокі спектр ацэнак як асобы самага Карла Маркса, так і яго грамадскай ролі і яго ўнёску ў эканамічную навуку, філасофію і сацыялогію.
Яшчэ пры жыцці Маркса адны аўтары аб’яўлялі яго ідэі геніяльнымі, іншыя паддавалі іх жорсткай крытыцы[18]. Значная частка прац самага Маркса была прысвечана палеміцы з апанентамі. Пройдучы істотную нацыянальную мадэрнізацыю, ідэі Маркса сталі ядром шэрага ідэалогій рэвалюцыйных рухаў XX стагоддзя і зрабілі велізарны ўплыў на ход сусветнай гісторыі XIX—XX стагоддзяў[14][15].
Паводле дадзеных інтэрнэт-апытання, праведзенага ў 1999 годзе «Бі-бі-сі», Маркс быў названы найвялікшым мысляром тысячагоддзя[19]. Паводле дадзеных каталога Бібліятэкі Кангрэса ЗША, Марксу прысвечана больш навуковых прац, чым любому іншаму чалавеку[20].
«Ніводны чалавек не зрабіў на свет большага ўплыву, чым Карл Маркс у XX стагоддзі» — Жак Атталі[21].
«Сам Маркс уяўляў з сябе тып чалавека, складзенага з энергіі, волі і нязломнага пераканання. Ён меў выгляд чалавека, які мае права і ўлада патрабаваць павагі, якім бы не з’яўляўся перад вамі і што б ні рабіў. Усе яго рухі былі адважныя і саманадзейныя. Усе прыёмы былі ганарлівыя і неяк пагардлівыя, а рэзкі голас, што гучаў як метал, ішоў дзіўна да радыкальных прысудаў над асобамі і прадметамі, якія ён прамаўляў». (П. В. Анненков, «Замечательные десятилетия»)[22]
В. В. Леонцьеў адзначае ўнёсак Маркса ў эканамічную навуку па трох асноўных кірунках: тэорыя цэн, тэорыя дзелавога цыкла і эканамічнай дынамікі ў цэлым, метадалогія эканамічнай навукі[23]. З нагоды тэорыі цэн Леонцьеў адзначае, што марксісцкі варыянт працоўнай тэорыі кошту не зрабіў на яе ніякага ўплыву. Асноўны ўнёсак Маркса ў тэорыю дзелавога цыкла, на думку Леонцьева, складаецца ў агульнапрызнаных схемах узнаўлення капіталу, якія ўпершыню ўведзеныя ў эканамічную навуку Марксам і апісваюць эканамічныя ўзаемасувязі паміж галінамі эканомікі, што выпускаюць сродкі вытворчасці і прадметы спажывання. Леонцьеў адзначае бліскучы аналіз Маркса асноўных тэндэнцый даўгачаснага развіцця капіталізму:
Павелічэнне канцэнтрацыі багацця, хуткае скарачэнне ліку дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, паступовае змяншэнне канкурэнцыі, бесперапынны тэхнічны прагрэс, што суправаджаецца павелічэннем ролі асноўнага капіталу, і, што, не менш важна, незмяншальная амплітуда рэгулярна паўтаральных дзелавых цыклаў — выбітны шэраг прагнозаў, якія спраўдзіліся, якім сучасная эканамічная навука з усім яе складаным апаратам супрацьставіць нічога не можа[23]
і тое, што тры тамы «Капіталу» ўтрымваюць больш рэалістычную і якасную інфармацыю з першакрыніцы па такіх эканамічных катэгорыях, як прыбытак, заработная плата, капіталістычнае прадпрыемства, чым многія статыстычныя выданні і падручнікі.
А. А. Грыцанаў, ацэньваючы ўнёсак Маркса, адзначаў, што выходзячы з гістарычнага досведу ва ўмовах індустрыйнага грамадства, а асабліва планаванага, «неймаверная рэдукцыя палітычнай арганізацыі да эканамічнай сістэмы». Грыцанаў мяркуе, што сама «ідэя „ператварэння пралетарыяту ў панавальны клас“ не можа выступіць мадэллю аналагічнай перабудовы ўладных і кіраўніцкіх інстытутаў, абавязкова заснаваных на падзеле працы». Дакранаючыся тэмы рэвалюцыйнага імператыў ізму «няўхільнага самаразбурэння буржуазнага ладу», які Маркс разглядаў ва ўсёнарастальнай люмпенізацыі насельніцтва разам з узростам прадукцыйных сіл грамадства, Грыцанаў заўважае, што дадзеная ідэя Маркса, дапоўненая «тэзамі пра „тэхналагічнаму“ беспрацоўю і ўзросце „рэзервовага войска“ працы, апынулася не цалкам карэктнай як у эканамічным, так і ў гістарычных аспектах». Пры гэтым ён адназначна прызнае, што «вядучыя „болевыя кропкі“ буржуазнага грамадства менавіта 19 ст. М. пазначыў дакладна». Разглядаючы ўплыў ідэй Маркса на наступную гісторыю Грыцанаў адзначыў, што нягледзячы на нязначнасць аўтарытэта іх стваральніка пры жыцці, спадчыну Маркса «пройдучы рэгіянальную і нацыянальную адаптацыю і мадэрнізацыю (часцяком вельмі кардынальную): А. Лабрыёла ў Італіі, Г. Пляханаў і У. Ленін у Расіі, К. Каўцкі і Р. Люксембург у Германіі і інш. — сталі сэнсавым, дактрынальным і маральным ядром ідэалогій, тэорый і праграм дзейнасці практычна ўсіх рэвалюцыянісцкіх рухаў 20 ст., якія абвяшчалі ўласныя месіянізм і сацыяльную вылучнасць»[14][15]. Поспех ідэй Маркса сярод падобных арганізацый Грыцанаў бачыць у таемнасці, для якой вылучае наступныя прыкметы:[14][15]
Існуюць і іншыя ацэнкі яго ролі ў навуцы. Крытыцы падпадалі не толькі эканамічныя высновы і цверджанні Маркса, пад сумнеў ставілася і агульная метадалогія (гл. Карл Попер Адкрытае грамадства і яго ворагі). Так, адзначаюць абскурантысцкую пазіцыю К. Маркса па дачыненні да т.зв. «буржуазнай палітычнай эканоміі»[24] якая была ўспадкавана, у прыватнасці, У. І. Леніным[25].
Аднак нельга не прызнаць велізарнага ўплыву, аказанага ідэямі Маркса на ход сусветнай гісторыі XIX—XX стагоддзяў.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё Gemkow H. Carlos Marx. Biografía completa — 1975.
- ↑ а б Feuer L. S., McLellan D. T. Karl Marx // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в A. A. P. Secret Re-burial of Karl Marx In London // The Sydney Morning Herald — Sydney: Fairfax Media, 1954. — Iss. 36485 (late edition). — P. 1. — ISSN 0312-6315
- ↑ а б Маркс Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://www.marxists.org/archive/marx/bio/marx/eng-1869.htm
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Marx, Karl: (geb. Mordechai) Dr. phil., Theoretiker des Sozialismus, "Manifest der Komm. Partei", Redakteur // Band 16: Lewi – Mehr — Мюнхен: K. G. Saur Verlag, 2008. — С. 331. — 25, 427 с. — ISBN 978-3-598-22696-0
- ↑ Feuer L. S., McLellan D., Ed. Volume 23 // Volume 23 — С. 532. — 928 с.
- ↑ Schiel H. Die Umwelt des jungen Karl Marx. Ein unbekanntes Auswanderungsgesuch von Karl Marx, Die Umwelt des jungen Karl Marx. Die Trierer Wohnungen der Familie Marx. Ein unbekanntes Auswanderungsgesuch von Karl Marx // Broschüre "Die Umwelt des jungen Karl Marx. Ein unbekanntes Auswanderungsgesuch von Karl Marx" — Tr: Jacob Lintz, 1954. — S. 35–36. — 36 с.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 5 верасня 2024.
- ↑ а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Marx: 5) Karl Heinrich // Band 17 Linl–Mats — С. 768. — 832 с. — ISBN 978-3-7653-4117-5
- ↑ а б в г д Marx, Karl (Heinrich) // Volume 7 — P. 896.
- ↑ а б Feuer L. S., McLellan D., Ed. Volume 23 // Volume 23 — С. 531–543. — 928 с.
- ↑ а б в г д е Грицанов 1998, с. 401-402.
- ↑ а б в г д е Грицанов 2002.
- ↑ а б Степанов 2012, с. 54.
- ↑ Глезерман 1973.
- ↑ Басовская, Венедиктов 2007, Басовская: Люди все ещё, — вот какова была все-таки сила этой личности, его учения, событий, связанных с его жизнью, — до сих пор полярно его оценивают. Одни идеализируют так, как нам с вами хорошо знакомо. Но у него столь же пламенные недруги, и они чёрной, настолько чёрной краской его рисуют, что сразу возникает недоверие..
- ↑ . Marx the millennium’s 'greatest thinker' // BBC News
- ↑ Громский А. Ху из мистер Маркс?(недаступная спасылка)
- ↑ Неизвестный Карл Маркс в исполнении Жака Аттали — 2 — Личность в культуре // Правда.ру
- ↑ Басовская, Венедиктов 2007.
- ↑ а б Леонтьев В. Современное значение экономической теории К. Маркса // Экономические эссе. Теории, исследования, факты и политика. — М.: Политиздат, 1990. — С. 99—111. — ISBN 5-250-01257-4.
- ↑ прабіла смяротная гадзіна для навуковай буржуазнай палітычнай эканоміі.
- ↑ пасля Маркса гаварыць пра якую іншую, немарксавую палітычную эканомію можна толькі для абдурэння мяшчан, хоць б і «высокацывілізаваных» мяшчан
Літаратура
правіць- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
- К. Маркс. Биография / Институт марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — 2-е изд. — М.: Политиздат, 1973.
- Багатурия Г. А. Маркс, Карл // Философский энциклопедический словарь / Гл. редакция: Л. Ф. Ильичёв, П. Н. Федосеев, С. М. Ковалёв, В. Г. Панов. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — С. 342-344. — 840 с. — 150 000 экз.
- Бакунин М. А. Личные отношения с Марксом.
- Баллаев А. Б. Читая Маркса: Историко-философские очерки. — М.: Праксис, 2004. — 288 с. — (Философские исследования). — ISBN 5-901574-33-8.
- Басовская Н. И., Венедиктов А. А. Карл Маркс (из цикла «Всё так») // Эхо Москвы. — 2007. — 2 верасня Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2016.
- Интернационал 1-й / Бах И. А. // Т. 10. Ива — Италики. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Бах И. А. Карл Маркс и Фридрих Энгельс в дни Парижской коммуны // Новая и новейшая история. — 1961. — № 2. — С. 59-74. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- Бах И. А. Маркс и Бланки в 1869 году // Французский ежегодник 1983. К 165-летию К. Маркса. — М.: Наука, 1985. — С. 40-44. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- Блауг М. Маркс, Карл Генрих // 100 великих экономистов до Кейнса = Great Economists before Keynes: An introduction to the lives & works of one hundred great economists of the past. — СПб.: Экономикус, 2008. — С. 200-204. — 352 с. — (Библиотека «Экономической школы», вып. 42). — 1 500 экз. — ISBN 978-5-903816-01-9.
- Воспоминания о К. Марксе и Ф. Энгельсе. Ч. 2 / Институт марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — 3-е изд., доп.. — М.: Политиздат, 1988.
- Классовая борьба / Г. Е. Глезерман // Т. 12. Кварнер — Конгур. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Гофман А. Б., Гловели Г. Д. Маркс, Карл // Большая российская энциклопедия. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2011. — Т. 19.
- Грицанов А. А. Маркс, Карл // Новейший философский словарь / Сост. и глав. науч. ред. А. А. Грицанов —. — Мн.: Изд. В. М. Скакун, 1998. — 896 с с. — 10 000 экз. — ISBN 985-6235-17-0.
- Грицанов А. А. Маркс, Карл // История философии: Энциклопедия / Сост. и глав. науч. ред. А. А. Грицанов. — Мн.: Интерпрессервис; Книжный Дом, 2002. — 1376 с. — (Мир энциклопедий). — ISBN 985-6656-20-6.
- Джохадзе Д. В. Проблемы античного атомизма в докторской диссертации Карла Маркса // Карл Маркс и современная философия: Сб. материалов науч. конф. к 180-летию со дня рождения К. Маркса / РАН. Ин-т философии; Редкол.: ... Н. И. Лапин (отв. ред.) и др. — М.: ИФ РАН, 1999. — 380 с. — ISBN 5-201-02003-8.
- Дука А. В. «Очень не люблю я элиту...» Интервью с Геннадием Константиновичем Ашиным // Журнал социологии и социальной антропологии. — 2008. — Т. XI. — № 1. — С. 11-30. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016.
- Дидье Жюлиа. Маркс (Карл Генрих) // Философский словарь = Dider Julia Dictionnaire de la philosophie / Пер. с франц. Н. В. Андреевой. — М.: Международные отношения, 2000. — 544 с. — ISBN 5-7133-1033-7.
- Ковалевский М. М. Встречи с Марксом // Воспоминания о Марксе и Энгельсе / Жуков Н. Н.. — М.: Политиздат, 1956. — С. 309.
- Ленин (Ульянов) В. «Карл Маркс. Краткий биографический очерк с изложением марксизма» // Полное собрания сочинений / Ленин В. И.. — 5 изд. — Т. 26. — С. 43–93.
- Маркс К., Энгельс Ф. Из ранних произведений. — М.: Политиздат, 1956. — С. 1-5.
- Маркс Карл / Гольман Л. И. // Т. 15. Ломбард — Мезитол. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Маркс (Магх) Карл // Словарь по этике / Под ред. И. С. Кона. — 4-е изд. — М.: Политиздат, 1981. — 430 с.
- Маркс (Магх) Карл // Философия. Энциклопедический словарь / Под ред. А. А. Ивина. — М.: Гардарики, 2004. — 1072 с.
- Мегилл А. Карл Маркс: бремя разума = Megill, Allan. Karl Marx: The Burden of Reason (why Marx Rejected Politics and the Market) / Пер. с англ. М. Кукарцева. — М.: Канон+, 2011. — 336 с. — ISBN 978-5-88373-254-2.
- Некрасов С. И., Некрасова Н. А. Философия науки и техники: тематический словарь справочник. Учебное пособие / Рецензенты: д.ф.н, профессор Б. И. Кретов (МИИТ); к.ф.н., профессор Г. Ф. Назарова (ОГУ). — Орёл: ОГУ, 2010. — С. 237. — 289 с. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Нуреев Р. М. К. Маркс, марксизм и современность: к 165-летию со дня рождения и 100-летию со дня смерти К. Маркса К. Маркс об основных формах производственных отношений и развитии личности // Вопросы философии. — 1983. — № 6. — С. 1-11.
- Рокмор Т. Маркс после марксизма: Философия Карла Маркса. — М.: «Канон+» РООИ «Реабилитация», 2011. — 400 с. — ISBN 978-5-88373-065-5.ISBN 978-5-88373-065-5 (памылк.)
- Сергеева Т. Б. Маркс Карл // Словарь-справочник по философии для студентов лечебного, педиатрического и стоматологического факультетов / Рецензенты: д.ф.н., профессор А. П. Федоровский, д.ф.н., профессор А. В. Антюхина. — Ставрополь: Изд-во СтГМА, 2009.
- Степанов А. В. Маркс Карл Генрих // Философия: справочное пособие для самостоятельной работы студентов. — Алматы: Каспийский общественный университет, 2012. — С. 54-56. — 105 с.
- Струве П. Б., Водовозов В. В. Маркс, Карл // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Туган-Барановский М. И. Очерк VIII. Критики капиталистического строя (окончание). Маркс // Очерки из новейшей истории политической экономии: (Смит, Мальтус, Рикардо, Сисмонди, историческая школа, катедер-социалисты, австрийская школа, Оуэн, Сен-Симон, Фурье, Прудон, Родбертус, Маркс). — СПб.: Изд. журнала «Мир божий», 1903. — С. 292-434. — X, 434 с.
- Ульянов Н. И. Замолчанный Маркс // Скрипты: сборник статей. — Энн-Арбор: Эрмитаж, 1981. — С. 119-148.
- Учебно-методическое пособие для студентов: (схемы, персоналии, понятия по разделу «Учение о бытии, сознании и познании») / Авторы-составители: д.ф.н. Т. Б. Сергеева, к.ф.н. А. Н. Есев, О. О. Голубницкий. — Ставрополь: Изд-во СтГМА, 2013. — 117 с.
- Шумпетер Й. Глава 1. Карл Маркс (1818—1883) // Десять великих экономистов от Маркса до Кейнса = Ten Great Economists: From Marx to Keynes. — М.: Институт Гайдара, 2011. — С. 17-116. — 400 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-91129-075-7.
- Лапин Н.И. Молодой Маркс. — М.: Политиздат, 1976. — 415 с.
Спасылкі
правіць- Біяграфія Карла Маркса Архівавана 21 верасня 2012. (ням.)
- Карл Маркс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)