Карл Тэадор Дальберг

Карл Тэадор фон Дальберг (ням.: Carl Theodor Anton Maria Reichsfreiherr von Dalberg; 8 лютага 1744, Мангейм — 10 лютага 1817, Рэгенсбург) — апошні князь-біскуп і дзяржаўны дзеяч Свяшчэннай Рымскай імперыі. Прадстаўнік баронскага роду Дальбергаў. Першы і апошні архібіскуп Рэгенсбурга, адзіны вялікі герцаг Франкфурта.

Карл Тэадор Дальберг
coadjutor archbishop[d] (Roman Catholic Archdiocese of Mainz[d])
1802 — 1803
Папярэднік Friedrich Karl Joseph von Erthal[d]
Пераемнік Joseph Ludwig Colmar[d]
Roman Catholic Bishop of Constance[d]
17 студзеня 1800 — 1817
Дыяцэзія Канстанцкае біскупства[d]
Папярэднік Maximilian Christoph von Rodt[d]
тытулярны архібіскуп[d]
з 10 сакавіка 1788
Дыяцэзія archdiocesis of Tarso[d]
Roman Catholic Bishop of Regensburg[d]
з 1 лютага 1805
Дыяцэзія Рэгенсбургская дыяцэзія[d]
Папярэднік Josef Conrad of Schroffenberg-Mös[d]
Пераемнік Johann Nepomuk von Wolf[d]
Нараджэнне 8 лютага 1744(1744-02-08)[1][2][…]
Смерць 10 лютага 1817(1817-02-10)[1][2][…] (73 гады)
Месца пахавання
Род Dalberg[d]
Бацька Francis Henry of Dalberg[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[5]
Член у
Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік, каталіцкі біскуп
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дальберг, кіруючы з 1772 года эрфуртскай епархіяй, прыцягваў туды лепшых пісьменнікаў, мастакоў, вучоных і рамеснікаў; быў сябрам Віланда і Гётэ; шмат клапаціўся пра народную асвету і дабрабыт насельніцтва. У 1787 годзе ён блізка сышоўся з імператарам Іосіфам II і вёў з ім перапіску; дзякуючы яго заступніцтву атрымаў месца каад’ютара архібіскупа майнцкага.

У 1800 годзе Дальберг заняў месца біскупа ў Канстанцы, а праз два гады стаў архібіскупам і курфюрстам майнцкім. Спрабаваў па меры сіл спрыяць аб’яднанню Германіі калі не ў палітычным, то, прынамсі, у рэлігійным стаўленні, ускладаючы ў гэтым плане надзеі спачатку на прускую карону, а потым на Напалеона. У 1802—1803 гг. займаў вормсскую кафедру.

Калі зарэйнская частка яго ўладанняў адышла да Францыі, а астатняя была секулярызавана (1803), Дальберг захаваў званне архіканцлера і мітрапаліта ўсёй Германіі за выключэннем Прусіі і Аўстрыі. У 1804 годзе Дальберг ездзіў у Парыж, каб абмеркаваць з Папам Піем VII справы германскай царквы.

Калі Свяшчэнная імперыя была скасавана, Дальберг у якасці архібіскупа рэгенсбургскага далучыўся да Рэйнскага саюза з тытулам князя-прымаса і прэзідэнта. У 1810 годзе яму прыйшлося саступіць Рэгенсбург Баварыі, наўзамен чаго ён атрымаў графствы Ганау і Фульду. Напалеон I зрабіў яго вялікім герцагам франкфурцкім.

Калі Напалеон паў, прэлат выдаліўся ў Рэгенсбург, дзе і памёр. Частку яго ўладанняў атрымаў у спадчыну пляменнік — герцаг Эмерых Іозеф фон Дальберг.

Зноскі

  1. а б Carl Theodor Anton Maria von Dalberg // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Karl Theodor von Dalberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 19 кастрычніка 2020.
  6. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.

Літаратура правіць