Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі

Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі (ням.: Karl Friedrich, Herzog zu Holstein-Gottorp; 30 красавіка 1700 — 18 чэрвеня 1739, Рольфсгаген) — герцаг Гольштэйна з роду Готарпаў, бацька расійскага імператара Пятра III, пляменнік шведскага караля Карла XII (сын яго сястры Гедвігі Сафіі), зяць Пятра I і Кацярыны I.

Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі
Karl Friedrich, Herzog zu Holstein-Gottorp
Сцяг Герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпскі Сцяг
19 ліпеня 1702 — 18 чэрвеня 1739
Папярэднік Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі
Пераемнік Карл Петэр Ульрых
Нараджэнне 29 красавіка 1700(1700-04-29)[1]
Смерць 18 чэрвеня 1739(1739-06-18)[3][4][…] (39 гадоў)
Месца пахавання
Род Гольштэйн-Готарпы
Бацька Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі
Маці Гедвіга Сафія Шведская
Жонка Ганна Пятроўна[5]
Дзеці Пётр III
Веравызнанне лютэранства
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Швецыі

правіць

Калі Карлу было 2 гады, яго бацька, герцаг Шлезвіга Фрыдрых IV, загінуў падчас Паўночнай вайны. Датчане акупавалі зямлі, якія належалі яму, і Карл разам з маці быў вымушаны эміграваць да двара яе брата ў Швецыю. Дамаганням Карла Фрыдрыха на шведскі прастол пасля гібелі дзядзькі ў 1718 годзе перашкодзіла каралева Ульрыка Элеанора, малодшая сястра Карла XII.

Мір шведаў з датчанамі ў 1720 годзе пахаваў надзею Карла на вяртанне фамільных маёнткаў, хоць яго правы на шведскі прастол працягвала адстойваць т.зв. гальштынская партыя.

У Расіі

правіць

Застаўшыся бедным сваяком пры шведскім двары, герцаг па парадзе свайго першага міністра Басевіца ў 1721 годзе пераехаў у Расію, дзе ў рамках наладжвання руска-шведскіх адносін пасля заканчэння Паўночнай вайны ажаніўся з Ганнай Пятроўнай, дачкой Пятра Вялікага. У нявесты гэты шлюб выклікаў агіду з-за таго, што герцаг, як ёй гэта перадавалі, «шукаў у ніжэйшых класах наёмнага кахання». Пасля жаніцьбы ён застаўся жыць у Пецярбургу, прычым у першыя гады па смерці імператара стаў адным з членаў Вярхоўнага тайнага савета.

Падрабязнасці пра знаходжанне герцага ў Расіі вядомыя з дзённіка, які вёў яго камер-юнкер Берггальц. Ён акуратна ўносіў запісы пра тое, што кожны дзень рабіў герцаг, як ён піў, як пасціўся, хварэў і лячыўся, у якія гадзіны выйшаў з дому і г.д. З вялікай увагай апісаны танцы герцага, да якіх ён быў вялікім аматарам. Аснову дзённіка складае камер-фур'ерскі журнал.

У Гальштыніі

правіць

Карл Фрыдрых выдаліў Басевіца і вярнуўся ў Гальштынію ў 1727 годзе, калі стала зразумела, што яго жонка не зможа атрымаць у спадчыну вакантны рускі прастол. Ён пасяліўся ў герцагскім палацы ў Кілі, дзе ў яго нарадзіўся сын Карл Петэр Ульрых — будучы імператар Пётр III. З дзіцячых гадоў ён рыхтаваў сына да непазбежнасці вайны з датчанамі за акупаваныя землі на поўначы Шлезвіга. Памёр ва ўзросце 39 гадоў і быў пахаваны ў былым кляштары горада Бордэсхальм (т.зв. «руская капэла»).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #104193360 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #104193360 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Karl Fredrik — 1917.
  4. Lundy D. R. Karl Friedrich von Holstein-Gottorp, Duke of Holstein-Gottorp // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

правіць