Карл Эмануіл I
Карл Эмануіл I Вялікі (італ.: Carlo Emanuele I di Savoia; 12 студзеня 1562, Рывалі — 26 чэрвеня 1630, Савільяна) — герцаг Савойскі з 1580 года.
Карл Эмануіл I Вялікі італ.: Carlo Emanuele I di Savoia | ||
![]() | ||
Карл Эмануіл I | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1580 — 1630 | ||
Папярэднік | Эмануіл Філіберт | |
Пераемнік | Віктар-Амадэй I | |
Дзейнасць | манарх | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | 12 студзеня 1562[1] | |
Смерць | 26 ліпеня 1630[3][4][…] (68 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Савойскі дом | |
Бацька | Эмануіл Філіберт | |
Маці | Маргарыта Французская, герцагіня Савойская | |
Жонка | Каталіна Мікаэла Аўстрыйская[d] | |
Дзеці | Віктар Амадэй I[d], Эмануіл Філіберт Савойскі[d], Маргарыта Савойская[d], Ізабела Савойская[d], Маўрыцыа Савойскі[d], Томас Савойскі-Карыньян[d], Марыя Апалонія Савойская[d], Фелікс Савойскі[d], Dom Antoine de Savoie[d], Франчэска Катарына Савойская[d] і Філіп Эмануэль Савойскі[d] | |
Аўтограф | ![]() | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Адзіны сын герцага Савойскага Эмануіла Філіберта і яго жонкі Маргарыты Валуа.
Спрыяў уцягванню Савоі ў шматлікія войны. Доўгія гады змагаўся з Францыяй за маркграфства Салуца (1588—1601), у 1601 годзе дамогся прызнання Генрыхам IV сваёй улады над гэтым уладаннем у абмен на саступку шэрагу сваіх тэрыторый паміж Бургундыяй і Дафінэ (Брэс, Бюжэ, Жэ). У тым жа годзе здзейсніў спробу захапіць Жэневу (т.зв. Жэнеўская эскалада), якая скончылася няўдачай. Таксама ўдзельнічаў у Першай вайне за Манферат (1613—1617), за мантуанская спадчыну (1628—1631) і іншых войнах, якія прывялі да падрыву эканомікі краіны і шэрагу тэрытарыяльных страт.
Сям’яПравіць
З 1585 года ў шлюбе з Каталінай Аўстрыйскай, дачкой іспанскага караля Філіпа II. Дзеці:
- Філіп-Эмануіл (1586—1605);
- Віктар-Амадэй I (1587—1637), герцаг Савойскі;
- Эмануіл-Філіберт (1588—1624), віцэ-кароль Сіцыліі;
- Маргарыта Савойская (1589—1655);
- Ізабела (1591—1626);
- Марыс (1593—1657);
- Марыя Апаліна (1594—1656);
- Франсуаза Кацярына (1595—1640);
- Томас Франц (1596—1656).
У яго былі таксама пазашлюбныя дзеці.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118988328 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Карл Эммануил I // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Carlo Emanuele di Savoia // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Charles Emmanuel I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Carlos Manuel I . // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл Эмануіл I
- Карл-Эмануил I Великий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Папярэднік: Эмануіл Філіберт |
Герцаг Савойскі 1580—1630 |
Пераемнік: Віктар-Амадэй I |