Карл Тэадор Ясперс

(Пасля перасылкі з Карл Ясперс)

Карл Тэадор Ясперс (ням.: Karl Theodor Jaspers; 23 лютага 1883, Ольдэнбург - 26 лютага 1969, Базель, Швейцарыя) — нямецкі філосаф, псіхолаг і псіхіятр, адзін з галоўных прадстаўнікоў экзістэнцыялізму.

Карл Тэадор Ясперс
ням.: Karl Theodor Jaspers
Дата нараджэння 23 лютага 1883(1883-02-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1969(1969-02-26)[3][1][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Gertrud Jaspers[d][6]
Род дзейнасці філосаф, псіхіятр, урач, багаслоў, выкладчык універсітэта, пісьменнік, псіхолаг
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Школа/традыцыя Экзістэнцыялізм, Неакантыянства
Кірунак Заходняя філасофія
Перыяд Філасофія XX ст.
Асноўныя інтарэсы Псіхіятрыя, тэалогія, філасофія гісторыі, філасофія рэлігіі, Філасофія палітыкі
Зведалі ўплыў Жан-Поль Сартр, Альбер Камю
Вядомыя вучні Hannah Arendt[d] і Hermine Speier[d]
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

3 1908 г. асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 г. прафесар філасофіі ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1937 г. адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945 г. 3 1948 г. выкладаў у Базельскім універсітэце.

У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Агульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю. А. Стрындберг, В. ван Гог, Ф. Ніцшэ).

У 1920—30-я гг. К. Ясперс стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асноўныя катэгорыі яго філасофіі — экзістэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі К. Ясперса паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасафаванне пра экзістэнцыю паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека К. Ясперс разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філасофскай веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым досведзе любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці.

К. Ясперс стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гістарычнай цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); старажытныя культуры; «вось сусветнага часу» (VIII—II стст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусветная гісторыя; станаўленне навукова-тэхнічнай цывілізацыі («Еўропа XVII—XX ст.; «філасофія». Т. 1—3, 1931—32).

Творы правіць

  • Агульная псіхапаталогія /ISBN 5-88001-021-Х (Allgemeine Psychopathologie, 1913)
  • Псіхалогія светапогляду (Psychologie der Weltanschauungen, 1919);
  • Духоўная сітуацыя эпохі (1931);
  • Філасофія (Philosophie, 3 Bd., 1932);
  • Экзістэнцыйная філасофія (1938);
  • Праблема нямецкай віны (Die Schuldfrage. Ein Beitrag zur deutschen Frage, 1946);
  • Пра ісціну (Von der Wahrheit, 1947);

Зноскі

  1. а б Karl Jaspers // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Karl Jaspers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Ясперс Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. geni.com — 2006.
  5. The Life of Hannah Arendt
  6. Bakewell S. Au café existentialisteÉditions Albin Michel, 2018. — P. 489. — ISBN 978-2-253-25783-7

Літаратура правіць

  • Сідарэнка І. Ясперс // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.