Карл фон Фішэр
Карл фон Фішэр (ням.: Karl (Carl) von Fischer; 19 верасня 1782, Мангейм — 11 лютага 1820, Мюнхен) — нямецкі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.
Карл фон Фішэр | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 19 верасня 1782[1][2][…] ці 19 лістапада 1782[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1820[5][3][…] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Мюнхен[7], Вена[7], Італія[7], Рым[7] і Францыя[7] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Карл фон Фішэр пачаў вывучаць архітэктуру ў 1796 годзе, затым тры гады вучыўся дойлідству ў Вене. У 1808 годзе стаў прафесарам архітэктуры, першым прафесарам архітэктуры Мюнхенскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Пераважная большасць (а менавіта 36) пабудоў аўтарства Фішэра была знішчана ў выніку бамбаванняў(англ.) бел. у гады Другой сусветнай вайны. Дом самаго Фішэра быў разбураны нацыстамі для ўзвядзення на яго месцы «Храма Славы» НСДАП.
Сярод захаваных работ Карла фон Фішэра — будынак мюнхенскага Нацыянальнага тэатра, размешчаныя таксама ў Мюнхене палац прынца Карла і бальніца ля Зэндлінгскіх варот.
Карл фон Фішэр памёр ад рака лёгкіх, выкліканага сухотамі і быў пахаваны на Старых паўднёвых могілках Мюнхена.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Karl von Fischer — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ 3,0 3,1 Carl von Fischer // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 6 лютага 2020.
- ↑ Karl von Fischer // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Karl von Fischer // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 RKDartists Праверана 2 сакавіка 2018.