Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Карл быў другім сынам караля Францыі Карла II Лысага, малодшым братам Людовіка Заікі. 15 кастрычніка 855 года Карл Лысы прызначыў свайго малалетняга сына Карла каралём Аквітаніі, апекуном якога стаў граф Пуацье і герцаг Аквітаніі Рамнульф I. Карл Дзіцё быў каранаваны ў Ліможы. Але ў адрозненне ад папярэдніх каралёў рэальнай улады Карл Дзіцё не меў. Аквітанія знаходзілася ў падначаленні караля Францыі. У каралеўстве адсутнічала канцылярыя, усе прызначэнні рабіў Карл Лысы. Кіраванне каралеўствам знаходзілася ў руках савета, які ўзначальваў герцаг Рамнульф I.

У 862 годзе Карл Дзіцё паспрабаваў здабыць некаторую незалежнасць ад бацькі. Ён ажаніўся без дазволу караля заходніх франкаў з удавой графа Буржа Гумберта II, і па парадзе сваіх найбліжэйшых саветнікаў, графаў Эцьена і Акфрэда, запатрабаваў ад бацькі падаць яму ўсю паўнату ўлады ў Аквітаніі. Карл Лысы расцаніў гэта як мяцеж. У 863 годзе ён уварваўся ў Аквітанію, захапіў сына ў палон і пасадзіў пад варту ў Камп'ене. Жонка Карла Дзіцё была выдалена ад двара. Але да 865 годзе Карл Лысы зноў ізноў вярнуў сына ў Аквітанію.

У 864 годзе Карл Дзіцё выпадкова атрымаў на паляванні моцны ўдар мячом па галаве, пасля чаго пачаў пакутаваць ад эпілепсіі[2]. Ён памёр бяздзетным у Бюзансэ 29 верасня 866 года. Малодшы брат Карла, Карламан, і архібіскуп Вульфад пахавалі яго цела ў Буржы ў царкве Св. Сульпіцыя.

ШлюбПравіць

Жонка: (з 862 года) Ансгарда (?), удава Гумберта, графа Буржа

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 309–310. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  2. Lexikon des Mittelalters: Band V Spalte 969; genealogie-mittelalter.de mit dem Artikel aus dem Lexikon des Mittelalters

БібліяграфіяПравіць

  • Callahan, Daniel F. «Eleanor of Aquitaine, the Coronation Rite of the Dukes of Aquitaine and the Cult of Saint Martial of Limoges» (pp. 29–36). The World of Eleanor of Aquitaine: Literature and Society in Southern France between the Eleventh and Twelfth Centuries, edd. Marcus Bull and Catherine Léglu. Woodbridge: Boydell Press, 2005. ISBN 1-84383-114-7.
  • McKitterick, Rosamond, The Frankish Kingdoms under the Carolingians

СпасылкіПравіць