Карл IX (кароль Швецыі)

кароль Швецыі (1604—1611)

Карл IX (шведск.: Karl IX; 4 кастрычніка 1550, Стакгольм — 30 кастрычніка 1611, Нючэпінг) — герцаг Сёдэрманландскі, рэгент Швецыі з сярэдзіны 1590-х гадоў, кароль Швецыі з 1604 года з дынастыі Васа.

Карл IX
Karl IX
Сцяг5-ы кароль Швецыі, Гатовы і Вендаў
16 сакавіка 1604 — 30 кастрычніка 1611
Каранацыя 15 сакавіка 1607
Папярэднік Жыгімонт III
Пераемнік Густаў II Адольф
Нараджэнне 4 кастрычніка 1550(1550-10-04)[1][2][…]
Смерць 30 кастрычніка 1611(1611-10-30)[1][2][…] (61 год)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Густаў I Ваза[1][4]
Маці Маргарыта Леёнхувуд[1][4]
Жонка Ганна Марыя Пфальцская[1][4][…] і Крысціна Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпская[1][4][…]
Дзеці Катарына Шведская, Густаў II Адольф[4], Марыя Лізавета Шведская, Charles Philip, Duke of Södermanland[d], Carl Gyllenhielm[d], Elisabeth Sabina of Sweden[d] і Christine Wasa[d]
Веравызнанне Пратэстант
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Карл быў трэцім сынам Густава I Васы ад другой жонкі Маргарэты (Эрыксдотэр) Леёнхувуд. Па завяшчанні бацькі (1560) атрымаў у валоданне герцагства, у якое ўваходзіў амаль увесь Сёдэрманланд, большая частка Нерке, некалькі прыходаў Вестманланда, частка херада Вадсбу ў Вестэргётландзе і ўвесь Вермланд.

Ва ўзросце ўсяго толькі 15 гадоў камандаваў артылерыяй пры захопе Варберга ў 1565 годзе.

Пасля ўдзелу ў паўстанні супраць Эрыка XIV, у якім ён адыграў не апошнюю ролю, набыў значны ўплыў у каралеўстве.

Неўзабаве пасля звяржэння Эрыка Карл уступіў у канфлікт з Юханам III, які жадаў абмежаваць яго значную ўладу ў герцагстве. Паколькі рыксрад падтрымаў караля, то Карлу прыйшлося саступіць.

Пасля смерці Юхана ў 1592 годзе і да прыбыцця ў Швецыю яго сына Жыгімонта, раней абранага польскім каралём, кіраванне дзяржавай знаходзілася ў руках рыксрада, у якім Карл меў ролю «найпершага». З узыходжаннем на прастол новага караля над Швецыяй навісла пагроза правядзення контррэфармацыі, паколькі Жыгімонт вызнаваў каталіцтва. Карл усяляк перашкаджаў гэтаму, стаўшы адным з галоўных абаронцаў пратэстанцкай веры.

Пасля ад’езду Жыгімонта ў Рэч Паспалітую рыксрад на час яго адсутнасці ганараваў Карла тытулам «найпершай асобы Савета і рэгента дзяржавы». Калі ж кароль выказаў сваё незадавальненне гэтым, Карл у 1595 годзе сабраў у Сёдэрчэпінгу рыксдаг, на якім саслоўі пацвердзілі яго паўнамоцтвы, даручыўшы назіраць за выкананнем Жыгімонтам каралеўскай клятвы, дадзенай ім пры ўзыходжанні на прастол. Аднак супярэчнасці з членамі рыксрада прывялі да іх парыву з герцагам Карлам.

На рыксдагу, які сабраўся ў 1597 годзе ў Арбузе і байкатаваўся вышэйшым дваранствам (на ім прысутнічаў толькі адзін член рыксрада), Карлу як рэгенту былі прадстаўлены неабмежаваныя паўнамоцтвы. Яго канфлікт з каралём перайшоў у адкрытую фазу пасля таго, як ён распачаў ваенныя дзеянні супраць замкаў, якія знаходзіліся ў руках леннікаў караля. Вынікам гэтага стаў масавы ад’езд знаці да караля ў Рэч Паспалітую.

У 1598 годзе Жыгімонт высадзіўся ў Швецыі на чале войска, якое, аднак, у бітве ў Стонгебру, якая адбылася 25 верасня, пацярпела паражэнне ад арміі герцага. Кароль быў вымушаны выдаць Карлу пецярых членаў рыксрада і вярнуўся ў Польшчу. У 1599 годзе рыксдаг зрынуў Жыгімонта.

Карл скарыстаўся гэтай перамогай, каб расправіцца са сваімі праціўнікамі. На рыксдагу ў Лінчэпінгу, які адбыўся ў 1600 годзе, быў арганізаваны суд над узятымі ў палон членамі рыксрада. На чале суда стаялі два верныя герцагу члены Савета, што было парушэннем дамоўленасці з каралём. У якасці абвінаваўцы выступаў сам герцаг. Чацвёра абвінавачваных прызналіся ў здрадзе і былі памілаваны. Аднак яшчэ чацвёра 29 сакавіка 1600 гады былі пакараны смерцю (гэта падзея ў шведскай гістарыяграфіі вядома як «Лінчэпінгская крывавая лазня»).

 
Статуя Карла IX у Карлстадзе.

Тым не менш, герцаг, верны завяшчанню бацькі, не спяшаўся з прыняццем каралеўскага тытула, тым больш што малодшы сын Юхана III герцаг Эстэргётландскі па праве стаяў бліжэй да трона, чым Карл. Толькі з 1603 года ён пачынае выкарыстоўваць тытул караля. Аднак шырока выкарыстоўвацца ён стаў толькі пасля таго, як сын Юхана ў 1604 годзе адмовіўся ад прэтэнзій на карону.

У 1607 годзе Карл быў каранаваны ва Упсале пад імем Карла IX.

У далейшым на знешнюю палітыку Карла IX дынастычнае пытанне працягвала аказваць значны ўплыў, што прывяло да актывізацыі Швецыі на ўсходнім кірунку. Яго спроба захапіць Лівонію прывяла да пагаршэння адносін з Даніяй, Галандыяй і Англіяй, гандаль якіх несла з-за ваенных дзеянняў страты. Распачаты ў 1611 годзе ваенны канфлікт паміж Даніяй і Швецыяй (так званая Кальмарская вайна, яна доўжылася да 1613 года), стаў для Карла нечаканасцю; за прыступам гневу, выкліканым гэтай навінай, рушыў услед удар, а ў канцы кастрычніка 1611 года — смерць.

Карл IX быў пахаваны ў кафедральным саборы Стрэнгнеса.

Сям’я

правіць

Карл быў двойчы жанаты. Яго першая жонка — Марыя Пфальцская (1562—1589).

Пасля яе смерці ён ажаніўся з Крысцінай Гольштэйн-Готарпскай (1573—1625), ад якой у яго нарадзіліся будучы кароль Густаў II Адольф (1594—1632) і прынц Карл Філіп (1601—1622), вядомы ў рускай гісторыі як прэтэндэнт на царскую карону.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Karl IX — 1917.
  2. а б Charles IX // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119177315 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. а б в г д Kindred Britain

Літаратура

правіць
  • Nationalencyklopedin.
  • Nordisk familjebok. — B. 13 — Stockholm, 1910.
  • Almquist H. Sverige och Ryssland 1595—1611. — Uppsala, 1907.
  • Bergh S. Karl IX och svenska adeln 1607—1609. — Uppsala, 1882.
  • Boëthius S. J. Om den svenska högadeln under konung Sigismunds regering, I" (i «Hist. bibl.» 1877)
  • Hermansson Å. Karl IX och ständerna. — Stockholm, 1962.
  • Hildebrand E. Brytningen i Sveriges historia 1594 / Historisk Tidskrift, 1894).
  • Hildebrand E. Sveriges historia intill tjugonde seklet. Del. IV, 1904.
  • Ingman S. Kaarlo IX:nen Jäämeren politiikka", 1-2, 1894—1895.
  • Jonsson A. Hertig Karl och Sigismund 1597—1598. — 1906.
  • Larsen A. Kalmarkrigen. — 1889.
  • Lundqvist K.G. Hertig Karl af Södermanland. — 1898.
  • Palme S.U. Sverige och Danmark 1596—1611. — 1942.
  • Palme S.U. Söderköpings riksdag 1595. — 1952.
  • Söderqvist O. Johan III och hertig Carl 1568—1575. — Uppsala, 1898.
  • Westling G.O.F. Hertig Karls furstendöme under åren 1568-92. — 1883.
  • Öhman C. Nyköping och hertigdömet 1568—1622. — Stockholm, 1973.

Спасылкі

правіць