Карл VIII Кнутсан Бундэ

Карл VIII Кнутсан Бундэ (каля 1408 — 15 мая 1470) — кароль Швецыі з 28 чэрвеня 1448 па люты 1457 года (1-ы раз), c 9 жніўня 1464 па 30 студзеня 1465 года (2-гі раз), з 12 лістапада 1467 па 15 мая 1470 года (3-ці раз) і Нарвегіі з 25 кастрычніка 1449 па 14 мая 1450 года.

Карл VIII
Karl VIII
Karl Knutsson Bonde.jpg
Armoiries Charles VIII de Suède.svg
кароль Швецыі
28 чэрвеня 1448 — люты 1457
Каранацыя 29 чэрвеня 1448, Упсала, Швецыя
Папярэднік Крыстафер III Баварскі
Пераемнік Крысціян I
кароль Швецыі
9 жніўня 1464 — 30 студзеня 1465
Папярэднік Крысціян I
Пераемнік Эрык Аксельсан Тот (рэгент)
кароль Швецыі
12 лістапада 1467 — 15 мая 1470
Папярэднік Эрык Аксельсан Тот (рэгент)
Пераемнік Іаган
кароль Нарвегіі
25 кастрычніка 1449 — 14 мая 1450
(пад імем Карл I)
Каранацыя 20 лістапада 1449
Папярэднік Крыстафер III Баварскі
Пераемнік Крысціян I
Нараджэнне 5 кастрычніка 1409
Смерць 15 мая 1470(1470-05-15)[1][2] (60 гадоў)
Стакгольмскі каралеўскі палац
Месца пахавання
Род Bonde[d]
Імя пры нараджэнні Карл Кнутсан Бундэ
Бацька Knut Tordsson[d][4]
Маці Margareta Karlsdotter[d][4]
Жонка Catherine of Bjurum[d][5], Christina Abrahamsdotter[d] і каля Brita Bjelke[d][5]
Дзеці Magdalena of Sweden[d], Kristina Karlsdotter[d], Birgitta Karlsdotter[d] і Karl Karlsson[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Карл VIII Кнутсан Бундэ на Вікісховішчы

Пасля паўстання шведаў (1434—1436) супраць Кальмарскай уніі быў рэгентам (1438—1441).

З 1442 года Карл — ваенны кашталян Выбарга. Тым часам ён набыў шырокія феадальныя ўладанні ў Фінляндыі, цэнтрам якіх быў горад Турку. Аднак пазней Карл быў вымушаны перабрацца ў Выбарг, дзе праводзіў незалежную ад караля палітыку.[6]

Пасля смерці Крыстафера Баварскага, 20 чэрвеня 1448 года Карл быў абраны каралём Швецыі. Падчас войнаў з Даніяй (пачаліся ў 1452 годзе) звярнуўся да экстраардынарных пабораў, а таксама спрабаваў правесці зямельную рэдукцыю, гэта значыць вярнуць у казну раней раздадзеныя землі, што выклікала мяцеж знаці, у выніку чаго Карл VIII тройчы выганяўся з краіны. Спрыяў усталяванню ў Швецыі цэнтралізаванай манархіі.

Зноскі

  1. Karl Knutsson (Bonde) — 1917.
  2. Charles VIII Knutsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 375. Праверана 15 лістапада 2019.
  4. 4,0 4,1 Lundy D. R. The Peerage
  5. 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Усе манархі свету: Карл VIII, кароль Швецыі. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2012.

СпасылкіПравіць