Карл VI Валуа

(Пасля перасылкі з Карл VI (кароль Францыі))

Карл VI Вар’ят, афіцыйная мянушка Каханы (фр.: Charles VI le Fol, ou le Bien-Aimé; (3 снежня 1368 — 21 кастрычніка 1422) — кароль Францыі з 1380 г., з дынастыі Валуа. Сын і пераемнік Карла V Мудрага.

Карл VI Вар'ят
фр.: Charles VI le Fol, ou le Bien-Aimé
Charles VI de France - Dialogues de Pierre Salmon - Bib de Genève MsFr165f4.jpg
Arms of Charles VI of France (counter-seal).svg
Сцяг19-ы кароль Францыі Сцяг
16 верасня 1380 — 21 кастрычніка 1422
Каранацыя 3 лістапада 1380, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя
Папярэднік Карл V Мудры
Пераемнік Карл VII
Сцяг3-і дафін Францыі
3 снежня 1368 — 16 верасня 1380
Папярэднік Жан
Пераемнік Шарль
Нараджэнне 3 снежня 1368
Смерць 21 кастрычніка 1422 (53 гады)
Месца пахавання
Род Валуа
Бацька Карл V Мудры[1]
Маці Жанна дэ Бурбон[1]
Жонка Ізабела Баварская[2][3][…]
Дзеці Ізабела Валуа[1], Жанна Французская[d], Марыя Французская[d], Мішэль Французская[d][1], Людовік[d], Жан[d][1], Кацярына Валуа[d][1], Карл VII, кароль Францыі[1], Карл[d], Шарль Французскі[d], Маргерыт дэ Валуа[d] і Philippe de Valois[d][4]
Веравызнанне хрысціянства і заходняе хрысціянства
Дзейнасць манарх
Аўтограф Glyndwr Pennal 1406.jpg
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Праўленне псіхічнахворага Карла VI было адзначана жорсткай барацьбой паміж тагачаснымі феадальнымі групоўкамі: бургундцамі і арманьякамі. У красавіку 1392 года кароль захварэў на працяглую ліхаманку, якая пазней перайшла ў прыступы вар’яцтва. Пасля гэтай ліхаманкі кароль час ад часу пакутаваў ад хваравітай раздражняльнасці і нерваваўся ад любога гучнага або рэзкага гуку, але даволі хутка супакойваўся. Але ў ліпені 1392 года ў яго здарыўся першы прыступ вар’яцтва, падчас якога ён забіў мячом свайго пажа, аднаго са сваіх прыслужнікаў, параніў яшчэ трох рыцараў і кінуўся на роднага брата, якому пашанцавала ўцячы. Толькі праз гадзіну кароль быў раззброены і абезрухомлены. У далейшым прыступы пачашчаліся, працягваліся ад 3 да 9 месяцаў і чаргаваліся з трох-пяцімесячнымі перыядамі нармальнага жыцця. Цалкам магчыма, што гэта быў невылечны абсцэс або пухліна або кіста мозгу. Таксама не выключана, што гэта было спадчыннае псіхічнае расстройства (якім пакутавала яго маці), або нават атручэнне рожкамі, якія перыядычна давалі яму людзі, падкупленыя яго братам, герцагам Арлеанскім, які хацеў захапіць французскі трон. Усяго кароль перанёс ад 44 да 52 такіх прыступаў вар’яцтва.

Падчас Стагадовай вайны ў 1418 годзе ён быў захоплены бургундцамі, саюзнікамі англічан. Яго 15-гадовы сын (які пасля смерці бацькі стаў каралём Карлам VII) абвясціў сябе рэгентам караля. Але Карл VI, знаходзячыся ў палоне, падпісаў у 1420 годзе з англічанамі Труаскі дагавор, паводле якога англійскі кароль Генрых V, які стаў мужам яго дачкі Кацярыны, стаў яго рэгентам. Будучы сын ад шлюбу Генрыха V і Кацярыны павінен быў стаць спадчыннікам у абыход дафіна Карла. Гэтым планам аб’яднання двух еўрапейскіх карон не наканавана было спраўдзіцца толькі дзякуючы раптоўнай смерці Генрыха V і наступнай смерці Карла VI.

Зноскі

СпасылкіПравіць

  Каралі і імператары Францыі (987—1870)  
Капетынгі (987—1328)
987 996 1031 1060 1108 1137 1180 1223 1226
   Гуга Капет Роберт II Генрых I Філіп I Людовік VI Людовік VII Філіп II Людовік VIII   
1226 1270 1285 1314 1316 1316 1322 1328
   Людовік IX Філіп III Філіп IV Людовік X Іаан I Філіп V Карл IV   
Валуа (1328—1589)
1328 1350 1364 1380 1422 1461 1483 1498
   Філіп VI Іаан II Карл V Карл VI Карл VII Людовік XI Карл VIII   
1498 1515 1547 1559 1560 1574 1589
   Людовік XII Францыск I Генрых II Францыск II Карл IX Генрых III   
Бурбоны (1589—1792)
1589 1610 1643 1715 1774 1792
   Генрых IV Людовік XIII Людовік XIV Людовік XV Людовік XVI   
1792 1804 1814 1824 1830 1848 1852 1870
    —  Напалеон I
(Першая імперыя,
Банапарты)
Людовік XVIII
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Карл X
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Луі-Філіп I
(Ліпеньская манархія,
Арлеанскі дом)
Напалеон III
(Другая імперыя,
Банапарты)