Карма (Кармянскі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Карма, гарадскі пасёлак)

Карма[2] — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Кармянскага раёна, на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Кармянка. За 110 км ад Гомеля, 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў на лініі МагілёўЖлобін, аўтадарогамі злучаная з Чачэрскам і з аўтадарогамі БабруйскКрычаў і Гомель—Магілёў. Насельніцтва 7 583 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Карма
Карма. Цэнтр.jpg
У цэнтры
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2337
Паштовы індэкс
247170
Аўтамабільны код
3
СААТА
3225551000
Карма на карце Беларусі ±
Карма (Кармянскі раён) (Беларусь)
Карма (Кармянскі раён)
Карма (Кармянскі раён) (Гомельская вобласць)
Карма (Кармянскі раён)

ГісторыяПравіць

Вядомая з 17 ст. як мястэчка ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства ВКЛ. З 1772 у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерніі, уласнасць Быкоўскіх. У 1919—1924 — пасёлак у Гомельскай губерні РСФСР, з сакавіка 1924 — у БССР. У 1924—1930 цэнтр Кармянскага раёна ў Магілёўскай акрузе, з 1938 у Гомельскай вобл. З 1938 гарадскі пасёлак. У 1962—1965 у Рагачоўскім, у 1965—1966 у Чачэрскім раёнах. У 2007 годзе ў склад гарадскога пасёлка ўвайшлі вёскі Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна, Сырск[4].

НасельніцтваПравіць

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: 1826 год — 926 чал.; 1897 год — 2649 чал.
  • XX стагоддзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1997 год — 5,1 тыс. чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 7610 чал.[7]; 2017 год — 7583 чал.[3]

АдукацыяПравіць

У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартовая школы.

Ахова здароўяПравіць

Медычнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе мясцовая лякарня.

КультураПравіць

Дзейнічаюць цэнтр культуры, 2 бібліятэкі.

Мас-медыяПравіць

У гарадскім пасёлку выдаецца раённая газета «Світанак над Сожам».

ЗабудоваПравіць

Карма развіваецца ў адпаведнасці з генеральным планам (1976). У паўднёвай частцы мястэчка захаваўся гістарычны цэнтр з рынкам. Забудова галоўных вуліцаў — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона размяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

ІнфраструктураПравіць

Спыніцца можна ў гасцініцы «Карма»[8].

СлавутасціПравіць

  • Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагменты)
  • Іўдзейскія могілкі
  • Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» (XIX ст.)
  • Царква Святога Мікалая (1832)

ГалерэяПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 25 октября 2007 г. № 67 Об изменении границ городского поселка Корма и Коротьковского сельсовета Кормянского района
  5. Лебедзева В. Карма // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 117.
  6. Перепись населения — 2009. Гомельская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Карма // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

СпасылкіПравіць