Кармелава

мястэчка ў Літве
(Пасля перасылкі з Кармілаў)

Кармелава (літ.: Karmėlava, традыцыйная беларуская назва Кармя́лаў) — мястэчка ў Каўнаскім раёне Літвы, на рацэ Вілія. Адміністрацыйны цэнтр Кармелаўскай сянюніі. Насельніцтва 2886 чал. (2001). Знаходзіцца за 14 км на паўночны ўсход ад Каўнаса. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Мястэчка
Кармелава
літ.: Karmėlava
Герб
Герб
Месца старога касцёла
Месца старога касцёла
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Кармялаў
Вышыня цэнтра
64 м
Насельніцтва
  • 1 395 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
54085
Кармелава на карце Літвы
Кармелава (Літва)
Кармелава

У Кармелаве размяшчаецца аэрапорт «Каўнас».

Гісторыя

правіць
 
Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

Першыя пісьмовыя згадкі пра Кармялаў (Kremilow) з’яўляюцца з канца XIV стагоддзя ў апісанні шляхоў крыжацкіх наездаў[1].

У 1529 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары фундаваў у Кармялаве касцёл (перабудаваны ў 1763 годзе віцебскім кашталянам Шыманам Сіруцем). На Радзівілаўскай карце (1613) значыцца як мястэчка. У 1663 годзе згадваецца парафіяльная школа.

Быў цэнтрам нягродавага староства ў складзе Ковенскага павета, якое трымалі Агінскія, потым Сіруці; на сойме 17731775 гадоў староства перадалі ковенскаму скарбніку Юзафу Кончу.

2 мая 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кармялаву Магдэбургскае права і герб. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года — у складзе Літвы.

Славутасці

правіць
  • Касцёл Святой Ганны (1945)

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць