Карміцелька — жанчына, якую наймаюць для кармлення грудзьмі чужога дзіцяці (і, часам, для яго догляду).

Будучы кароль Людовік XIV на руках сваёй карміцелькі

Карміцельку наймаюць, калі маці не можа карміць дзіця грудзьмі ці не хоча гэтага рабіць. Дзеці, якія выкармлены малаком адной жанчыны, называюцца малочнымі братамі і сёстрамі.

Прычыны правіць

Карміцелька можа быць запрошана, калі маці дзіцяці не можа ці не хоча карміць грудзьмі сваё дзіця. Прычыны разнастайныя і могуць вагацца ад сур’ёзных хранічных захворванняў, такіх як рак (на час яго лячэння), да асцярогі, што з-за кармлення грудзі страцяць форму. Акрамя таго, прычынай запрашэння карміцелькі можа быць прыём хімічных і лекавых прэпаратаў, калі прэпарат змяняе склад мацярынскага малака.

Карміцелька таксама патрабуецца ў выпадку недастатковай колькасці малака ў маці, г.зн. маці адчувае сябе няздольнай адэкватна карміць сваё дзіця, асабліва пасля нараджэння двайнят. Карміцелькі, як правіла, сустракаюцца часцей у месцах, дзе высокі ўзровень мацярынскай смяротнасці[1].

Зноскі

  1. Beeton, Mrs Isabella (1861). Mrs Beeton's Book of Household Management (1st ed.). London: S. O. Beeton, 18 Bouverie Street, London EC. pp. 1022–1024.

Спасылкі правіць