Карнавал
Карнава́л (от італ.: carnevale — карнавал, з лац.: carnem levāre — «прыбраць мяса»), пачатак паста) — свята, звязаны з перапрананнямі і маляўнічымі шэсцямі. Аналагічны славянскай Масленіцы. Распаўсюджаны ў каталіцкіх краінах і ўзыходзіць да паганскіх звычаяў Рымскай імперыі. Па часе звычайна папярэднічае Вялікаму пасту, адкуль і паходзіць назва. Суправаджаецца масавымі народнымі гуляннямі з вулічнымі шэсцямі і тэатралізаванымі прадстаўленнямі.
Карнавал з’явіўся ў IX—X ст. Да гэтага часу адносяцца найбольш раннія згадванні пра перыядычныя гарадскія святы ў розных гарадах Заходняй Еўропы. Першыя карнавалы з’явіліся ў Італіі — Венецыянскі карнавал, дзе раней усяго з’явіліся вялікія незалежныя гарады. Затым з’явіліся карнавалы ў Францыі, пазней усяго — у Германіі: Майнцы, Дзюсельдорфе і Кёльне.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карнавал