Карнавальная ноч

«Карнавальная ноч» — савецкі камедыйны музычны фільм 1956 года рэжысёра Эльдара Разанава. Гэта першы яго фільм, які выйшаў на вялікі экран, і другая роля Людмілы Гурчанка (пасля дэбюту ў фільме «Дарога праўды»). Фільм быў лідарам савецкага кінапракату ў 1956 годзе з агульнай колькасцю прададзеных квіткоў — 48,64 млн штук.

Карнавальная ночM:
Жанр кінакамедыя[1] і музычны фільм[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Масфільм
Працягласць 74 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1956
Наступны фільм Q4215504? і Q4441189?
IMDb ID 0049397

Сюжэт правіць

Работнікі Дома культуры рыхтуюцца да штогадовага мерапрыемства — касцюміраванага навагодняга балю. Забаўляльная праграма ўключае ў сябе сольныя, танцавальныя і цыркавыя нумары, а таксама выступленні джазавага аркестра, фокусніка і блазнаў. Серафім Іванавіч Агурцоў, прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара Дома культуры, азнаёміўшыся з праграмай і не ўхваліўшы яе, прапануе сваю — грунтоўную, стандартна-бюракратычную, на высокім, як тады гаварылася, ідэйна-палітычным узроўні, з выступам дакладчыка і лектара-астранома.

З музычных нумароў таварыш Агурцоў прапануе абмежавацца класічнай музыкай і выступленнем ансамбля песні і танца. Ніхто з работнікаў Дома культуры не хоча змяняць раней складзеную і адрэпетыраваную праграму, тым больш замяняць яе на такое сумнае мерапрыемства. Яны аб’ядноўваюць намаганні і робяць усё магчымае, каб перашкодзіць ажыццяўленню планаў Агурцова.

Звяртаючыся да розных хітрыкаў, адцягваючы і ўводзячы Агурцова у зман, яны адзін за адным выконваюць усе намечаныя раней забаўляльныя нумары і весела святкуюць наступленне Новага Года.

Акцёры і ролі правіць

  • Ігар Ільінскі — Серафім Іванавіч Агурцоў, выконваючы абавязкі дырэктара Дома культуры
  • Людміла Гурчанка — Леначка Крылова
  • Юрый Бялоў — Грыша Кальцоў, электрык
  • Георгій Кулікоў — Сярожа Усікаў, мастак
  • Сяргей Філіпаў — Некадзілаў, лектар з «таварыства па распаўсюджванні»
  • Вольга Уласава — Адэлаіда Кузьмінічна Рамашкіна, загадчыца бібліятэкі
  • Андрэй Тутышкін — Фёдар Пятровіч Міронаў, бухгалтар
  • Тамара Носава — Тося Бурыгіна, сакратар Агурцова
  • Генадзь Юдзін — дырыжор аркестра
  • Барыс Петкер — Мікалай Сідараў, ён жа клоўн Топ
  • Уладзімір Зельдзін — Нікалаеў, ён жа клоўн Тып

Зноскі

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt0049397/ Праверана 29 красавіка 2016.
  2. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.