Карнельскі ўніверсітэт

Карнельскі ўніверсітэт (англ.: Cornell University, скарочана Карнел) — адзін з найбуйнейшых і самых вядомых універсітэтаў ЗША, уваходзіць у элітную Лігу плюшчу. Размяшчаецца ў г.Ітака, штат Нью-Ёрк (ЗША). Універсітэт быў заснаваны ў 1865 годзе Эзрай Карнел, бізнесмэнам і адным з стваральнікаў тэлеграфнай індустрыі, а таксама Эндру Уайтам, вядомым навукоўцам і палітыкам. Універсітэт з’яўляецца прыватным, але таксама спансуецца некалькімі штатамі. У ім навучаецца каля 20 тысяч студэнтаў. Сярод выпускнікоў універсітэта 41 лаўрэат Нобелеўскай прэміі, 28 лаўрэатаў стыпендыі Родса і 31 лаўрэат стыпендыі Маршала. Універсітэт выдаткоўвае штогод 649 млн. долараў на даследаванні. У 2007 годзе Карнельскі ўніверсітэт заняў 5-е месца ў амерыканскім рангу адукацыйных устаноў па зборы сродкаў.

Карнельскі ўніверсітэт
Па-англійску Cornell University
Дэвіз «I would found an institution where any person can find instruction in any study.» — Эзра Корнел, 1865
Я жадаю заснаваць установу, дзе любы можа знайсці сабе навучанне ў любым прадмеце.»)
Заснаваны ў 1865
Тып прыватны, але з чатырма каледжамі, збольшага фінансуемымі штатам
Мэтавы фонд $ 5,28 млрд.[1] (2010)
Прэзідэнт Дэвід Скортан
Месца размяшчэння

Ітака, Нью-Ёрк, ЗША


42°26′56″ пн. ш. 76°28′43″ з. д.HGЯO
Кампус гарадскі, 300 га
Студэнтаў 20 939[2]
Бакалаўраў 13 935[2]
Магістраў і дактароў 7 004[2]
Колеры Карнеол і белы,          
Талісман Мядзведзь (неафіцыйны)
Афіцыйны сайт www.cornell.edu

Вядомыя навукоўцы, якія вучыліся або працавалі ва ўніверсітэце правіць

Нобелеўскія лаўрэаты правіць

Фізіка правіць

Хімія правіць

Медыцына правіць

Эканоміка правіць

Зноскі

  1. Max Schindler. Endowment Climbs 19.3 Percent to $5.28 Billion (англ.)(недаступная спасылка). The Cornell Daily Sun (5 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2011. Праверана 11 жніўня 2011.
  2. а б в Enrollments by College (англ.). Cornell University. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 11 жніўня 2011.