Карныя аперацыі нямецкіх акупацыйных улад

Ка́рныя аперацыі нямецкіх акупацыйных улад — сукупнасць ваенных, рэпрэсіўных, эканамічных і палітычных акцый, мэтай якіх з'яўлялася знішчэнне партызанскага руху, заняволенне і знішчэнне насельніцтва і захоп маёмасці на акупіраванай тэрыторыі ў час Вялікай Айчыннай вайны. З'яўляліся неад'емнай часткай нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму.

Карныя аперацыі ажыццяўляліся вайсковымі, ахоўнымі, паліцэйскім і спецыяльнымі падраздзяленнямі.

На тэрыторыі Беларусі карныя аперацыі праводзіліся з першых дзён вайны[1].

Спіс карных аперацый

правіць
Назва Нямецкая назва Час правядзення Месца правядзення Заўвагі
Прыпяцкія балоты ням.: Pripiatsee 1941 год (19 ліпеня — 31 жніўня) Брэсцкая, Пінская, Палеская і Мінская вобласці Беларускай ССР
Бамберг ням.: Bamberg 1942 год (20 сакавіка — 4 красавіка) Акцябрскі, Глускі, Любанскі, Капаткевіцкі, Бабруйскі раёны Беларускай ССР
Рыга ням.: Riga 1942 год (май) Рудзенскі раён Беларускай ССР
№ 5 1942 год (чэрвень) Асіповіцкі раён Беларускай ССР Паўторана ў жніўні ў гэтым жа раёне і пад гэтым жа нумарам
Хрушч (№ 3—4) ням.: Maikäfer 1942 год (чэрвень—ліпень) Быхаўскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Капаткевіцкі, Бабруйскі раёны Беларускай ССР
№ 8 1942 год (чэрвень—ліпень) Барысаўскі раён Беларускай ССР
№ 1 1942 год (ліпень) Добрушскі раён Беларускай ССР, раёны Арлоўскай вобласці РСФСР
№ 2 1942 год (ліпень) Краснапольскі, Прапойскі, Свяцілавіцкі, Чачэрскі раёны Беларускай ССР У некаторых дакументах № 9
№ 10 1942 год (ліпень) Багушэўскі раён Беларускай ССР
№ 11 1942 год (ліпень) Бярэзінскі, Бялыніцкі раёны Беларускай ССР
№ 12 1942 год (ліпень) Полацкі, Расонскі раёны Беларускай ССР
№ 14 1942 год (ліпень) Полацкі раён Беларускай ССР некаторых дакументах № 12
№ 19 1942 год (ліпень) Гомельскі раён Беларускай ССР
Страла (№ 40) ням.: Pfeil 1942 год (ліпень) Полацкі раён Беларускай ССР
Александрова ням.: Alexandrowo 1942 год (ліпень) Уздзенскі раён Беларускай ССР
Налібокі 1942 год (ліпень) Івянецкі раён Беларускай ССР
№ 9 1942 год (ліпень—жнівень) Барысаўскі, Крупскі, Талачынскі раёны Беларускай ССР Паўторана ў верасні ў гэтых жа раёнах і пад гэтым жа нумарам
Арол 1942 год (ліпень—жнівень) Клічаўскі раён Беларускай ССР
№ 6 1942 год (жнівень) Любанскі, Старадарожскі, Глускі, Бабруйскі раёны Беларускай ССР У некаторых дакументах № 10
№ 7 1942 год (жнівень) Бабруйскі раён Беларускай ССР У некаторых дакументах «Няведанне», або № 11
№ 17 1942 год (жнівень) Клімавіцкі, Касцюковіцкі раёны Беларускай ССР У некаторых дакументах «Няведанне», або № 11
№ 20 1942 год (жнівень) Стрэшынскі, Парыцкі раёны Беларускай ССР
№ 26 1942 год (жнівень) Чавускі раён Беларускай ССР
Сокал (№ 27) ням.: Falke 1942 год (жнівень) Полацкі раён Беларускай ССР
Грыф (№ 30) ням.: 1942 год (жнівень) Аршанскі, Сенненскі раёны Беларускай ССР
Пантэра (№ 32) ням.: 1942 год (жнівень) Расонскі раён Беларускай ССР
№ 95 1942 год (жнівень) Віцебскі, Суражскі, Лёзненскі, Полацкі, Сіроцінскі, Гарадоцкі раёны Беларускай ССР
Гольфельд ням.: Holfeld 1942 год (жнівень) Парыцкі, Акцябрскі, Глускі раёны Беларускай ССР
Лютцаў ням.: Lützoff 1942 год (жнівень) Асіповіцкі раён Беларускай ССР
Дружба ням.: Freundschaft 1942 год (жнівень) Рагачоўскі раён Беларускай ССР
Балотная ліхаманка—Поўнач Троенфельд I ням.: 1942 год (жнівень) Лепельскі, Бягомльскі раёны Беларускай ССР
Балотная ліхаманка—Поўнач Троенфельд II ням.: 1942 год (жнівень) Лагойскі, Смалявіцкі раёны Беларускай ССР
Балотная ліхаманка—Поўнач Бінц ням.: 1942 год (жнівень) Плешчаніцкі, Ільянскі раёны Беларускай ССР
Балотная ліхаманка—Поўнач Баркхольт ням.: 1942 год (жнівень) Лагойскі раён Беларускай ССР
Балотная ліхаманка—Поўнач Троенфельд III ням.: 1942 год (жнівень—верасень) Уздзенскі раён Беларускай ССР
Балотная ліхаманка—Захад ням.: 1942 год (жнівень—верасень) Стаўбцоўскі раён Беларускай ССР
Балотная ліхаманка—Поўдзень—Захад ням.: 1942 год (жнівень—верасень) Быценскі, Ганцавіцкі, Косаўскі, Целяханскі раёны Беларускай ССР
Міхель ням.: 1942 год (жнівень—верасень) Косаўскі, Бярозаўскі, Ружанскі, Пружанскі раёны Беларускай ССР
№ 28 ням.: 1942 год (верасень) Бешанковіцкі, Ушацкі раёны Беларускай ССР
Рысь (№ 33) ням.: 1942 год (верасень) Бешанковіцкі, Сенненскі раёны Беларускай ССР
№ 34 ням.: 1942 год (верасень) Полацкі раён Беларускай ССР
Брэслаў (№ 36) ням.: 1942 год (верасень) Быхаўскі раён Беларускай ССР
Серабрыстая ліса (№ 37) ням.: Silberfuehs 1942 год (верасень) Дубровенскі, Лёзненскі раёны Беларускай ССР, Смаленская вобласць РСФСР
Сава (№ 38) ням.: Silberfuehs 1942 год (верасень) Талачынскі раён Беларускай ССР
Паўночнае мора ням.: Nordsee 1942 год (верасень) Быхаўскі раён Беларускай ССР
«Трохвугольнік» ням.: 1942 год (верасень—кастрычнік) Брэсцкі, Кобрынскі, Маларыцкі раёны Беларускай ССР
«Маланка» ням.: 1942 год (верасень—кастрычнік) Бешанковіцкі, Сіроцінскі раёны Беларускай ССР
«Рэгата» ням.: 1942 год (кастрычнік) Горацкі, Дрыбінскі раёны Беларускай ССР
«Карлсбад» ням.: 1942 год (кастрычнік) Аршанскі, Талачынскі, Круглянскі, Шклоўскі раёны Беларускай ССР
«Вундэрліх» ням.: Wunderlich 1942 год (кастрычнік) Стаўбцоўскі раён Беларускай ССР
«Хоцемля — Аргуны» ням.: 1942 год (кастрычнік) Суражскі, Віцебскі раёны Беларускай ССР
«Альберт I» ням.: Albert I 1942 год (7 лістапада) Уздзенскі, Капыльскі раёны Беларускай ССР
«Альберт II» ням.: Albert II 1942 год (11 лістапада) Пухавіцкі раён Беларускай ССР
«Клетка малпы» ням.: Affenkäfig 1942 год (лістапад) Гарадоцкі, Мехаўскі раёны Беларускай ССР, часткова Невельскі раён РСФСР
«Карл» ням.: Karl 1942 год (лістапад) Барысаўскі раён Беларускай ССР
«Нюрнберг» ням.: 1942 год (лістапад) Браслаўскі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі раёны Беларускай ССР
«Фрыда» ням.: 1942 год (лістапад) Бярэзінскі, Смалявіцкі, Барысаўскі, Чэрвеньскі раёны Беларускай ССР
«Белы мядзведзь» ням.: Eisbär 1942 год (снежань) Лёзненскі, Суражскі раёны Беларускай ССР, Смаленская вобласць РСФСР
«Гамбург» ням.: Hamburg 1942 год (снежань) Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Казлоўшчынскі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Слонімскі, Шчучынскі раёны Беларускай ССР
«Альтона» ням.: Altona 1942 год (снежань) Навамышскі, Быценскі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Целяханскі раёны Беларускай ССР
«Сонцастаянне» ням.: Sonnenwende 1942 год (снежань) Бялыніцкі раён Беларускай ССР
«Зімовы лес» ням.: Altona 1942—1943 год (27 снежня 1942 — 25 студзеня 1943) Віцебскі, Гарадоцкі, Мехаўскі, Полацкі, Сіроцінскі раёны Беларускай ССР
«Франц» ням.: Franz 1943 год (студзень) Бярэзінскі, Асіповіцкі, Пухавіцкі, Чэрвеньскі раёны Беларускай ССР
«Якаб» ням.: Jakob 1943 год (студзень) Дзяржынскі, Уздзенскі раёны Беларускай ССР
«Свята ўраджаю» ням.: Erntefest 1943 год (студзень—люты) Грэскі, Капыльскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Уздзенскі раёны Беларускай ССР
«Заяц-бяляк» ням.: Schneehase 1943 год (студзень—люты) Асвейскі, Дрысенскі, Полацкі, Расонскі раёны Беларускай ССР
«Горнунг» ням.: 1943 год (люты) Лунінецкі, Ганцавіцкі, Ляхавіцкі, Жыткавіцкі, Слуцкі, Старобінскі, Чырвонаслабодскі, Ленінскі раёны Беларускай ССР
«Паляванне на зайцаў» ням.: Hasenjagd 1943 год (люты) Добрушскі раён раёны Беларускай ССР
«Урсула» ням.: Ursula 1943 год (люты) Рагачоўскі раён раёны Беларускай ССР
«Шаравая маланка» ням.: Kugelblitz 1943 год (14 лютага—19 сакавіка) Гарадоцкі, Віцебскі і Суражскі раёны Беларускай ССР
«Зімовае чараўніцтва» ням.: Winterzauber 1943 год (14 лютага—20 сакавіка) Дрысенскі, Асвейскі, Полацкі, Расонскі раёны Беларускай ССР, Себежскі раён Пскоўскай вобласці РСФСР
«Русалка» ням.: Nixe 1943 год (24 лютага — 1 сакавіка) Жыткавіцкі, Петрыкаўскі, Капаткевіцкі, Любанскі, Старобінскі раёны Беларускай ССР
«Грамавы ўдар» ням.: Donnerkeil 1943 год (сакавік — красавік) Віцебскі, Гарадоцкі, Мехаўскі, Полацкі і Сіроцінскі раёны Беларускай ССР
«Дырлевангер» ням.: Dirlewanger 1943 год (сакавік) Смалявіцкі і Лагойскі раёны Беларускай ССР
«Цёплы вецер» ням.: Föhn 1943 год (2—23 сакавіка) Лунінецкі, Ганцавіцкі, Ляхавіцкі, Клецкі раёны Беларускай ССР
«Вясна» ням.: Frühling 1943 год (сакавік) Барысаўскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі раёны Беларускай ССР
«Манылы» ням.: 1943 год (красавік) Лагойскі, Барысаўскі, Плешчаніцкі, Смалявіцкі раёны Беларускай ССР
«Чароўная флейта» ням.: Zauberflöte 1943 год (17–22 красавіка) Мінск
«Смяльчак» I і II ням.: Draufgänger 1943 год (красавік) Плешчаніцкі, Лагойскі, Мінскі, Маладзечанскі, Ільянскі, Радашковіцкі, Заслаўскі раёны Беларускай ССР
«Хрушч» ням.: Maikäfer 1943 год (май) Бярэзінскі, Быхаўскі, Кіраўскі, Клічаўскі раёны Беларускай ССР
«Маланка» ням.: Blitz 1943 год (май) Навагрудскі раён Беларускай ССР
«Майская навальніца» ням.: Maigewitter 1943 год (май) Віцебскі, Гарадоцкі, Суражскі і Лёзненскі раёны Беларускай ССР
«Котбус» ням.: Cottbus 1943 год (май—чэрвень) Бягомльскі, Лепельскі, Плешчаніцкі, Халопеніцкі раёны Беларускай ССР
«Веснавы карагод» ням.: Frühlingsrugen 1943 год (май—чэрвень) Лёзненскі раён Беларускай ССР; Смаленская вобласць РСФСР
«Такавішча цецерукоў» ням.: Brikhahnbalz 1943 год (чэрвень) Горацкі, Шклоўскі раёны Беларускай ССР
«Паездка на сёмуху» ням.: Pfingstreise 1943 год (чэрвень) Крычаўскі, Прапойскі раёны Беларускай ССР
«Дождж на сёмуху» ням.: Pfingstreise 1943 год (чэрвень) Лёзненскі раён Беларускай ССР; Смаленская вобласць РСФСР
«Гюнтэр» ням.: 1943 год (ліпень) Валожынскі, Лагойскі, Плешчаніцкі, Радашковіцкі, Заслаўскі раёны Беларускай ССР
«Буравеснік» ням.: 1943 год (ліпень) Клімавіцкі раён Беларускай ССР
«Герман» ням.: Hermann 1943 год (1 ліпеня—11 жніўня) Валожынскі, Івянецкі, Любчанскі, Навагрудскі, Юрацішкаўскі раёны Беларускай ССР
«Іваноў» ням.: 1943 год (жнівень) Бярэзінскі, Бялыніцкі, Клічаўскі раёны Беларускай ССР
«Вандсбек» ням.: Wandsbeck 1943 год (жнівень) Мастоўскі, Жалудоцкі, Шчучынскі раёны Беларускай ССР
«Муха» ням.: Fliege 1943 год (жнівень) Клімавіцкі раён Беларускай ССР
«Фрыц» ням.: 1943 год (верасень—кастрычнік) Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Мёрскі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі, Дунілавіцкі раёны Беларускай ССР
«Хубертус» I і II ням.: Hubertus 1943 год (24—28 кастрычніка і 3—6 лістапада) Рэчыцкі, Калінкавіцкі, Васілевіцкі і Хойніцкі раёны Беларускай ССР
«Асвячэнне храма» ням.: 1943 год (20—21 кастрычніка) Калінкавіцкі, Васілевіцкі і Хойніцкі раёны Беларускай ССР
«Барбара» ням.: Barbara 1943 год (9—16 кастрычніка) Васілевіцкі, Калінкавіцкі раёны Беларускай ССР
«Асенняе паляванне» ням.: Herbstjagd 1943 год (кастрычнік) Кіраўскі раён Беларускай ССР
«Танец» ням.: Tanz 1943 год (кастрычнік) Ельскі раён Беларускай ССР
«Паляванне на зайцаў» ням.: Hasenjagd 1943 год (14—15 кастрычніка) Бялынцкі, Круглянскі, Шклоўскі раёны Беларускай ССР
«Паляванне на качак» ням.: Entenjagd 1943 год (16—19 кастрычніка) Бялыніцкі, Круглянскі і Шклоўскі раёны Беларускай ССР
«Генрых» ням.: 1943 год (кастрычнік—лістапад) Полацкі, Расонскі раёны Беларускай ССР, Калінінская вобласць РСФСР
«Паляванне Хубертуса» ням.: Hubertusjagd 1943 год (лістапад) Бялыніцкі, Круглянскі раёны Беларускай ССР
«Ота» ням.: 1943 год (снежань) Дрысенскі, Асвейскі раёны Беларускай ССР
«Карл» ням.: Karl 1943 год (снежань) Докшыцкі, Бягомльскі, Лепельскі раёны Беларускай ССР
«Дворнік» ням.: Strabenfeger 1943 год (снежань) Ушацкі раён Беларускай ССР
«Віхор» ням.: Strabenfeger 1944 год (красавік) Пухавіцкі раён Беларускай ССР
«Лівень» ням.: Regenschauer 1944 год Докшыцкі, Полацкі, Лепельскі, Ушацкі раёны Беларускай ССР
«Веснавое свята» ням.: Frühlinfest 1944 год (17 красавіка—5 мая) Докшыцкі, Лепельскі, Полацкі, Ушацкі раёны Беларускай ССР
«Рык» ням.: 1944 год (май) Маларыцкі раён Беларускай ССР, Ратнаўскі раён Украінскай ССР
«Стракаты дзяцел» ням.: Buntspecht 1944 год (24—25 мая) Крупскі раён Беларускай ССР
«Марабу» ням.: 1944 год (май) Жыткавіцкі, Ленінскі, Любанскі раёны Беларускай ССР
«Прагулка на сёмуху» ням.: 1944 год (май) Бягомльскі, Плешчаніцкі, Барысаўскі раёны Беларускай ССР
«Баклан» ням.: Kormoran 1944 год (25 мая—23 чэрвеня) Барысаўскім, Халопеніцкім, Куранецкім, Крупскім, Лагойскім, Плешчаніцкім, Ільянскім, Радашковіцкім, Мінскім, Маладзечанскім, Смалявіцкім, Докшыцкім, Бягомльскім, Лепельскім раёны Беларускай ССР
«Півоня» ням.: 1944 год (чэрвень) Пухавіцкі, Старадарожскі, Асіповіцкі раёны Беларускай ССР

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 253. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Літаратура

правіць
  • Лазебнікаў В. С., Пасэ У. С., Фактаровіч А. А. Карныя аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 253. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.