Кароль Артур — легендарны правіцель брытаў, які паспяхова ўзначальваў абарону супраць саксаў у пачатку 6 ст. Папулярнасць легендам аб Артуры надала «Гісторыя каралёў Брытаніі» Гальфрыда Монмуцкага, напісаная ў 12 ст. Пачынаючы з гэтага часу кароль Артур трывала ўвайшоў у агульны еўрапейскі легендарыум.

Кароль Артур
вал.: Arthur
Артур як адзін з Дзевяці Годных, габелен, каля 1385
Артур як адзін з Дзевяці Годных, габелен, каля 1385
coat of arms of Arthur Pendragon[d]
coat of arms of Arthur Pendragon[d]
Нараджэнне V стагоддзе
Смерць VI стагоддзе
Бацька Утэр Пендрагон[d]
Маці Ігрэйна[d][1]
Жонка Гвінеўра[d][2]
Дзеці Мордрэд[d]
Веравызнанне Кельцкая царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гістарычны грунт легендаў застаецца прадметам спрэчак. Некаторыя навукоўцы лічыць, што брыцкі правадыр з такім іменем сапраўды існаваў. Але нават ў гэтым разе паведаміць пра яго амаль няма чаго.

Гісторыя караля Артура

правіць

Перадгісторыя

правіць

Паводле міфаў, падзеі адбываюцца ў V—VI стст. У Брытанскай гісторыі гэты перыяд вядомы як «цёмныя часы», аб якіх не захавалася амаль ніякіх звестак.

У пачатку V ст. Брытанія набывае незалежнасць ад Рымскай Імперыі. Праз нейкі час уладу падманам захоплівае феадал Вортыгерн. Плямёны піктаў робяць набегі на Брытанію. Каб абараніць брытаў, Вортыгерн запрашае саксаў. Хутка ў Брытанію прыбываюць кароль саксаў Хорс і яго сын Хенгіст разам са сваімі дружынамі. Але сітуацыя выходзіць з-пад кантролю: варвары саксы самі пачынаюць спустошваць Брытанію.

Вортыгерн змагаецца з імі і будуе сабе замак. Але гэты замак заўсёды развальваецца, і ніхто не ведае, чаму. Тады Вортыгерн даведваецца, што жыве ў Брытаніі юнак Мэрлін, які можа адкрыць сапраўдную прычыну. Мэрліна знаходзяць і прыводзяць да Вортыгерна. Юнак, як высвятляецца, быў зачаты ад дэмана, які наведваў яго маці, а потым пакінуў з цяжарам у лоне. Мэрлін расказвае, што пад замкам жывуць два драконы, якія змагаюцца, і таму будынак разбураецца [1] Архівавана 12 красавіка 2017..

Вортыгерн робіць Мэрліна сваім прыдворным прадказальнікам. Але хутка узурпатар Вортыгерн быў разбіты прынцам Утэрам Пендрагонам, законным пераемнікам брытанскай кароны. Мэрлін дапамагае новаму каралю Брытаніі, у прыватнасці злучыцца на адну ноч з каханай Ігернай, жонкай герцага Гарлуа. Ад гэтай незаконнай сувязі і нараджаецца кароль Артур.

Жыццё караля Артура

правіць

Маладога спадчынніка кароны гадуе Мэрлін. Калі кароль Утэр Пендрагон памірае, феадалы спрачаюцца за трон. Згодна ў умоваю, новым манархам зробіцца той, хто выцягне з валуна меч Эскалібур. Нечакана для ўсіх з гэтым спраўляецца малады Артур.

 
Смерць караля Артура, карціна Джона Гарыка, 1862

Зрабіўшыся каралём, Артур атрымлівае 12 легендарных перамог, у тым ліку над саксамі. Захоплівае Ірландыю і Ісландыю, засноўвае знакаміты Круглы Стол, за якім, як роўныя, збіраюцца ўсе славутыя рыцары. Будуе горад Камелот, наведвае Анон (незямны свет у кельцкай міфалогіі), дзе здабывае чароўны кацёл. Пазней народная і квазігістарычная традыцыя Брытаніі аднесла да эпохі Артура жыццё і подзвігі большасці славутых міфічных рыцараў — Івэйна, Кліжэса, Персеваля і іншых.

Бярэ ў жонкі Гін’еўру, даму ў багатага рымскага роду. Пад канец свайго кіравання Артур вырашае пакончыць з уладаннем рымлян у Галіі (сучасная Францыя). Але падчас яго адсутнасці пляменнік караля, Мордрэд, паквапіўся на Гін’еўру, жонку манарха, і нават спрабаваў захапіць трон. Артур вяртаецца ў Брытанію, адбываецца страшная бітва пры Камлане, дзе гіне ўвесь цвет брытанскага рыцарства. Сам Мордрэд быў забіты, а Артур — смяротна паранены. Такім яго дастаўляюць у Авалон — востраў вечнага жыцця і шчасця. Славуты меч Эскалібур быў вернуты азёрнай дзеве Німуэ, ад якой ён першапачаткова трапіў да Мэрліна.

Больш позняя легендарная традыцыя перадавала надзею-прароцтва на вяртанне караля Артура ў далёкім будучыні і аб залатым веку, які наступіць пасля гэтага ў Брытаніі.

Зноскі

Спасылкі

правіць