Кароль Урсын Нямцэвіч

Кароль Урсын Нямцэвіч (польск.: Karol Ursyn Niemcewicz; 1797 — 9 лютага 1867) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гадоў.

Кароль Урсын Нямцэвіч
Нараджэнне 1797[1]
Смерць 9 лютага 1867(1867-02-09)
Месца пахавання
Род Нямцэвічы
Бацька Ян Урсын Нямцэвіч[d]
Маці Тэкля з Выганоўскіх[d]
Адукацыя
Дзейнасць рэвалюцыянер
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітычная дзейнасць[d][2] і мемуарная літаратура[d][2]
Бітвы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Урсын-Нямцэвічаў. Скончыў Свіслацкую гімназію, вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1830 годзе абраны віцэ-маршалкам Гродзенскай губерні.

У час паўстання 1830—1831 гадоў на 4 месяцы інтэрніраваны ў Гродне. Уцёк пад Беласток, дзе ўзначаліў невялікі атрад, які быў разбіты 16 мая 1831, адышоў пад Белавежу, пасля рассеяны. Нямцэвіч далучыўся да дывізіі генерала М. Рыбінскага. У жніўні 1831 года ўвайшоў у склад Сената Каралеўства Польскага як прадстаўнік ад Гродзеншчыны. Пасля капітуляцыі Варшавы эмігрыраваў у Парыж, дзе звязаны з Ю. Нямцэвічам, А. Чартарыйскім.

Аўтар мемуараў «Успаміны з 1831 г.» (1863), «Успаміны пра паўстанне ў Брэсце Літоўскім» (1869).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.