Карпарацыя монстраў (мультфільм)

«Карпарацыя монстраў» (англ.: Monsters, Inc.) — амерыканскі анімацыйны фільм студый «Disney Enterprises Inc» і «Pixar» 2001 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2002) у намінацыі «Найлепшая музыка» за песню «If I Did not Have You».

Карпарацыя монстраўM:
англ.: Monsters, Inc.
Жанр бадзі-муві[d], дзіцячы фільм[d], фільм пра монстраў[d], фэнтэзійны фільм і кінакамедыя
Рэжысёры
Прадзюсары
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар Walt Disney Studios Motion Pictures[d] і Disney+[d]
Працягласць 92 хв.
Прэм’ера 2001
Бюджэт 115 000 000 $[2]
Зборы 579 707 738 $[2] і 290 642 256 $[2]
IMDb ID 0198781
Наступны мультфільм Універсітэт монстраў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Дзесьці ў паралельным свеце існуе горад Монстрапаліс, які засяляюць монстры. Электраэнергію для свайго горада монстры здабываюць з крыкаў чалавечых дзяцей. Таму галоўным прадпрыемствам Монстрапаліса з’яўляецца электрастанцыя і па сумяшчальніцтве фабрыка страху — «Карпарацыя монстраў». На ёй з дапамогай спецыяльных апаратаў монстры, якія працуюць пудзіламі, пранікаюць у чалавечы свет праз дзверы сцянных шаф, што вядуць у пакоі дзяцей.

Беларуская агучка правіць

Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA[3].

Ролі агучвалі:

  • Майк Вазоўскі — Зміцер Давідовіч
  • Джэймс Пі Саліван — Максім Карасцялёў
  • Бу — Аліса Немчанінава
  • Селія — Аксана Чывялёва
  • Вадашчуп — Ігар Сідорчык
  • Роза — Ірына Кабанава

А таксама: Сяргей Жбанкоў, Уладзіслаў Вінаградаў, Святлана Цімохіна, Эдуард Вайніловіч, Сяргей Кілеса, Раман Падаляка, Кірыл Акуленец ды іншыя.

Зноскі

  1. а б выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. а б в Box Office Mojo — 1999. Праверана 14 мая 2022.
  3. "VOKA выпусціў "Карпарацыю монстраў" ў беларускім дубляжы"(руск.). 2022-11-03. Праверана 2022-11-03.

Спасылкі правіць