Карпілаўка (Акцябрскі раён)

(Пасля перасылкі з Карпілаўка, Акцябрскі)

Карпі́лаўка — былая вёска, цэнтр Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У 1954 годзе ўвайшла ў склад новаўтворанага гарадскога пасёлка Акцябрскі з перадачай яму статуса райцэнтра.

Вёска
Карпілаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Карпілаўка на карце Беларусі ±
Карпілаўка (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Карпілаўка (Акцябрскі раён)
Карпілаўка (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Карпілаўка (Акцябрскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

Размяшчалася на паўднёвым захадзе сучаснага Акцябрскага.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі, уваходзіла ў Бабруйскі павет Мінскай губерні і належала шамбеляну каралеўскага двара Рэчы Паспалітай Б. А. Узлоўскаму. У XIX стагоддзі ўваходзіла ў маёнтак Рудабелка, што належаў Лапам, а ў 1867 годзе адышоў барону А. Я. Урангелю. З 1833 года ў вёсцы дзейнічаў касцёл, у 1863 годзе была адкрыта школа, якая спачатку размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, з 1906 года — ва ўласным будынку. У 1874 годзе разам з Рудабелкаю куплена генерал-маёрам О. Ф. Ліліенфельдам; з 1880-х гадоў належала памешчыкам Яхантавым, з 1907 года — Іваненкам. Па стану на 1908 год у вёсцы былі праваслаўная царква, каталіцкі касцёл, малітоўны дом, школа, цагельня, млын, уваходзіла ў Рудабельскую воласць Бабруйскага павета.

 
Акцябрскі раён з цэнтрам у Карпілаўцы. 1940

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — цэнтр сельсавета ў Рудабельскай воласці. У 1922 годзе, разам з перайменаваннем воласці ў Акцябрскую, Карпілаўскі сельсавет становіцца Акцябрскім. З 1924 года — у Глускім раёне. У 1931 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоны дабраволец». З 28 чэрвеня 1939 года — цэнтр створанага Акцябрскага раёна.

Падчас Другой сусветнай вайны адзін з цэнтраў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны. У красавіку 1942 года карнікі амаль цалкам спалілі вёску разам з жыхарамі (загінула больш за 600 чалавек).

З 31 жніўня 1954 года — у складзе гарадскога пасёлка Акцябрскі.

Насельніцтва правіць

  • 1795 год — 10 двароў, 38 жыхароў
  • 1897 год — 57 двароў, 345 жыхароў (паводле перапісу)
  • 1908 год — 73 двары, 642 жыхары
  • 1920 год — 488 жыхароў

Вядомыя асобы правіць

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X