Картуш (Егіпет)

егіпталігія
(Пасля перасылкі з Картуш, Егіпет)

У егіпецкіх іерогліфах картуш — гэта прадаўгаваты контур з гарызантальнай лініяй унізе ці збоку, які паказвае, што напісаны ў ім тэкст з'яўляецца царскім іменем. Картуш уваходзіць ва ўжытак у пачатку Чацвёртай дынастыі пры фараоне Снофру; папярэднікам картуша быў серэх. На старажытнаегіпецкай мове картуш называўся шэну і, па сутнасці, з'яўляўся павялічаным кальцом шэн. У дэматычнай пісьменнасці картуш вырадзіўся ў пару дужак і вертыкальную лінію.

Старажытнаегіпецкі картуш Тутмаса III, Карнак, Егіпет.

З пяці тытульных імён фараонаў у картуш абрамлялася троннае імя (прэномен) і ўласнае імя (номен), якое давалася пры нараджэнні[1].

Часам у форме картуш выконваліся амулеты, якія адлюстроўвалі імёны фараонаў і клаліся ў грабніцы. Гэтыя артэфакты маюць вялікае значэнне для археолагаў, бо дазваляюць вызначыць час пахавання і яго прыналежнасць[2]. У некаторыя перыяды гісторыі Егіпта на такіх амулетах імёны не пісаліся ў сувязі з асцярогай, што чалавек, які завалодаў картушам з іменем, можа атрымаць уладу над носьбітам імені[3].

Зноскі правіць

  1. Allen, James Peter, Middle Egyptian: An Introduction to the Language and Culture of Hieroglyphs, Cambridge University Press 2000, p. 65
  2. cf. Thomas Eric Peet, William Leonard Stevenson Loat, The Cemeteries of Abydos. Part 3. 1912—1913, Adamant Media Corporation, ISBN 1-4021-5715-0, p. 23
  3. Alfred Wiedemann, Religion of the Ancient Egyptians, Adamant Media Corporation 2001, ISBN 1-4021-9366-1, pp. 293—295