Картынічы
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Карты́нічы[1] (трансліт.: Kartyničy, руск.: Картыничи) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўскага сельсавета.
Вёска
Картынічы
|
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў дакументах 1604 года. У 1908 годзе адкрыта школа. У 1924—1959 гадах цэнтр Картыніцкага сельсавета.
У 1930 мелася царква і сінагога. У ліпені 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 46 жыхароў.
Насельніцтва
правіць- Дынаміка
- 1777 — 22 двары
- 1909 — 54 двары, 384 жыхары
- 1917 — 85 двароў, 527 жыхароў
- 1940 — 150 двароў, 537 жыхароў
- 1989 — 313 жыхароў
- 1998 — 49 двароў, 107 жыхароў
- 2001 — 45 двароў, 95 жыхароў
- 2004 — 39 двароў, 98 жыхароў
Страчаная спадчына
правіць- Міхайлаўская царква
- Сінагога
Вядомыя асобы
правіць- Іван Андрэевіч Колас — Герой Расіі, савецкі выведнік.
- Леанід Ніканоравіч Сечка — біёлаг, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1996) і Палаты прадстаўнікоў Беларусі.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх