Карчма (Нача)

(Пасля перасылкі з Карчма, Нача)

Карчма — будынак у в. Нача (Воранаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў XIX ст. Пазней выкарыстоўвалася як жылы дом. Згарэла ўначы 15 кастрычніка 2010 года.

Славутасць
Карчма
Карчма ўзімку
Карчма ўзімку
Краіна  Беларусь
Вёска Нача
Тып будынка карчма
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы XIX ст.

Архітэктура правіць

 
Карчма
 
Брама карчмы

Аднапавярховы Т-падобны ў плане будынак складаецца з двух прамавугольных у плане аб'ёмаў: галоўнага (у ім размяшчаліся шынок з кухняй, чатыры пакоі для падарожнікаў), арыентаванага цэнтральным фасадам на плошчу, і перпендыкулярна прыбудаванага да яго дваровага фасада памяшкання са стайняй. Галоўны аб'ём накрыты паўвальмавым, дваровы — двухсхільным гонтавым дахамі. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя, па восі галоўнага аб'ёму шырокая брама. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя адпавядала функцыянальнаму прызначэнню пабудовы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць