Карыда (бой быкоў)

(Пасля перасылкі з Карыда, бой быкоў)

Карыда (ісп.: Corrida[1]) — масавае відовішча, пашыранае ў Іспаніі і некаторых іншых краінах — бой тарэадора з быком. Вядома са старажытнасці, звязана з тагачасным культам быка. З пачатку 18 стагоддзя — традыцыйнае відовішча ў Іспаніі, Партугаліі, Паўднёвай Францыі і краінах Лацінскай Амерыкі, якое звычайна наладжваецца ў час свят. Адбываецца на спецыяльнай арэне ці абгароджанай пляцоўцы. Кожная карыда праходзіць у некалькі этапаў: спачатку тарэра (удзельнікі карыды) дражняць быка чырвонымі плашчамі, потым пікадоры (конныя тарэра) наносяць жывёле лёгкія ўдары доўгімі пікамі, а бандэрыльё раздражняюць яе кароткімі коп’ямі (бандэрыльямі); завяршае карыду матадор (галоўная фігура карыды), які трапным ударам шпагі ў загрывак забівае раз’юшанага быка. У краінах, дзе пашырана карыда, у яе ёсць шмат праціўнікаў, якія разглядаюць карыду як крывавае, небяспечнае для людзей, негуманнае ў адносінах да жывёлы і таму амаральнае відовішча.

Карыда

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4

Літаратура правіць