Карым Бензема

французскі футбаліст

Карым Бензема (фр.: Karim Benzema, араб. كريم بنزيمة‎‎; нар. 19 снежня 1987, Ліён, Францыя) — французскі футбаліст алжырскага паходжання, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Ітыхад» з Джыды. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2007—2022). У асноўным Карым гуляе ў якасці нападніка, аднак можа згуляць і на пазіцыі вінгера, таксама вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасцямі.

Футбол
Карым Бензема
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Карым Мустафа Бензема
Мянушка El Gato (Кот)[1][2][3]
Нарадзіўся 19 снежня 1987(1987-12-19)[4][5][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Саудаўская Аравія Аль-Ітыхад
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
1995—1996 Францыя Брон Тэраён
1996—2004 Францыя Ліён
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Францыя Ліён B 20 (15)
2004—2009 Францыя Ліён 112 (43)
2009—2023 Іспанія Рэал Мадрыд 439 (238)
2023— Саудаўская Аравія Аль-Ітыхад
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Францыя Францыя (да 17) 2 (1)
2004—2005 Францыя Францыя (да 18) 16 (14)
2005—2006 Францыя Францыя (да 19) 8 (4)
2006—2007 Францыя Францыя (да 21) 5 (0)
2007—2022 Францыя Францыя 97 (37)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Катар 2022
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 снежня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2022 годзе атрымаў званне найлепшага футбаліста сезона па версіі УЕФА і «Залаты мяч» France Football.

Раннія гады правіць

Бензема з’яўляецца сынам эмігрантаў з беднай алжырскай вёсачкі, нарадзіўся ў паўночным прыгарадзе Ліёна. У яго бацькоў, Гафіда і Малікі, дзевяць дзяцей, пяць дзяўчынак і чатыры хлопчыкі. Сям’я Бензема жыла даволі сціпла ў невялікім доме ў цэнтры Бро Тэраёна, раёне з высокім узроўнем беспрацоўя. Ва ўзросце васьмі гадоў ён пачаў гуляць за мясцовы клуб «Бро Тэраён», дзе яго хутка заўважылі, дзякуючы яго здольнасцям, якія былі відавочна вышэй сярэдняга ўзроўню.

Кар’ера правіць

«Ліён» правіць

Яму было 9 гадоў, калі ён патрапіў у сістэму падрыхтоўкі «Ліёна», і ўсяго 17, калі ён стаў адным з найлепшых ігракоў рэзерву гэтай каманды, забіваючы па тры дзесяткі галоў за сезон. У снежні 2004 года Карым трапіў у асноўную каманду «Ліёна», 15 студзеня 2005 года на хатнім стадыёне «Жэрлан» Карым дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі.

У самым пачатку кар’еры Бензема любілі параўноўваць з Давідам Трэзегэ за здольнасць абыходзіць абарону, але неўзабаве яго сталі ўжо параўноўваць з Зінедзінам Зіданам, адным з лепшых футбалістаў у гісторыі Францыі, які таксама мае кабільскае паходжанне. У сезоне 2005/06 Бензема адкрыў лік сваім мячам у французскай лізе, гэта значыць на апошняй хвіліне матча ён засмуціў брамніка «Аяча». У сезоне 2006/07 Бензема стаў асноўным нападнікам «Ліёна». Ён згуляў у 21 гульні і забіў 5 галоў.

На наступны сезоне Карым забіў 20 галоў у чэмпіянаце Францыі і стаў лепшым бамбардзірам, і адным з лідараў сваёй каманды. У прэсе з’явілася інфармацыя пра цікавасць да Бенземы з боку вядучых клубаў Еўропы, як «Рэал Мадрыд», «Ювентус», «Ліверпул» і «Чэлсі», але сам Карым праз свайго агента заявіў пра нежаданне пакідаць «Ліён», з якім ён мае намер перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА. У сезоне 2008/09 форвард забіў 17 галоў у 36 матчах чэмпіянату Францыі. Усяго ў 149 гульнях за «Ліён» Бензема забіў 66 галоў.

«Рэал Мадрыд» правіць

Аднак 1 ліпеня 2009 года за € 35 млн Бензема перайшоў у іспанскі клуб «Рэал Мадрыд», падпісаўшы шасцігадовы кантракт. Згодна з кантрактам француз атрымлівае 6,5 млн еўра ў год. За вылікам падатку, які складае 24 % атрымліваецца 5 мільёнаў еўра. «Рэал Мадрыд» заплаціў агенту іграка Карыму Джазыры 10 % камісіі ад сумы трансферу. Гэта максімальна дазволеная працэнтная стаўка агента ў еўрапейскім футболе.

9 ліпеня ён быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці новага іграка «Рэала». Прэзентацыя нападніка на «Сант’яга Бернабеу» сабрала каля 15—20 тысяч гледачоў. Карым Бензема стаў пятнаццатым французскім іграком у гісторыі мадрыдскага клуба.

17 кастрычніка 2022 года нападнік «Рэала» атрымаў «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст у Еўропе. У мінулым сезоне француз у складзе «Рэала» выйграў Лігу чэмпіёнаў (5-ы раз у кар’еры) і чэмпіянат Іспаніі (4-ы раз). Таксама ён стаў найлепшым бамбардзірам абодвух турніраў. У Лізе чэмпіёнаў ён забіў 15 галоў у 12 матчах, у Ла Лізе — 27 мячоў у 32 гульнях. Усяго ж у яго ў сезоне 2021/22 44 галы ў 46 матчах за «Рэал» ва ўсіх турнірах.

«Аль-Ітыхад» правіць

У чэрвені 2023 года падпісаў кантракт з саудаўскім клубам «Аль-Ітыхад» з Джыды[8]. Далучыўся да новай каманды ў якасці свабоднага агента па заканчэнні кантракта з «Рэалам».

Міжнародная кар’ера правіць

У 2004 годзе Бензема быў іграком зборнай Францыі да 17 гадоў, з якой перамог у чэмпіянаце Еўропы сярод юнакоў да 17 гадоў, упершыню ў гісторыі зборнай. На турніры, які праходзіў у Францыі, Бензема забіў 1 гол у матчы супраць зборнай Паўночнай Ірландыі ў групавым этапе. Пазней гуляў за зборную да 18 гадоў. У 2005 годзе разам са зборнай перамог у рзыгрышу Кубка Мерыдыяна. Ён адыграў ва ўсіх чатырох матчах і дзякуючы пяці яго галам Францыя выйграла турнір.

У снежні 2006 года атрымаў выклік у першую зборную Францыі ў матчы супраць зборнай Грэцыі, аднак па прычыне траўмы на поле так і не з’явіўся. Бензема меў права выступаць за зборную Алжыра, аднак адмовіўся ад такога права, сказаўшы што «мае бацькі з Алжыра, гэтая краіна — у маім сэрцы, але ў футбол я буду гуляць за Францыю». Паўнавартасны дэбют адбыўся 28 сакавіка 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, у якой Бензема, выйшаўшы на поле ў другім тайме, забіў гол і прынёс перамогу сваёй зборнай.

Дасягненні правіць

Персанальныя правіць

  • Найлепшы бамбардзір Лігі 1: 2008
  • Уладальнік трафея Брава: 2008
  • Футбаліст года Францыі (3): 2011, 2012, 2014

Клубныя правіць

  «Ліён»

  «Рэал»

Міжнародныя правіць

  Францыя

Заўвагі правіць

  1. Бензема: "Партнеры по команде называют меня "Кот"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2014. Праверана 21 чэрвеня 2014.
  2. Бензема: Моуринью назвал меня котом, чтобы стимулировать к успехам
  3. Buen Geta, gran 'Gato'
  4. Karim Benzema // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Karim Benzema // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  6. Benzema, l’arme fatale de l’OL Праверана 18 кастрычніка 2022.
  7. magazine L. P. Le Point – Actualité Politique, Monde, France, Économie, High-Tech, Culture Праверана 18 кастрычніка 2022.
  8. Бензема подписал контракт с "Аль-Иттихадом" (руск.). football.by (6 чэрвеня 2023). Праверана 4 ліпеня 2023.

Спасылкі правіць