Карына Юр’еўна Казлоўская

беларуская стралец з лука

Карына Юр'еўна Казлоўская (нар. 18 ліпеня 2000) — беларуская спартыўная лучніца.

Карына Казлоўская
Пол жанчына
Спецыялізацыя Стральба з лука
Нарадзілася 18 ліпеня 2000(2000-07-18) (23 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Спартыўнае званне

Біяграфія правіць

Займаецца стральбой з 2012 года, у 2016 годзе атрымала спартыўнае званне Майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Скончыла Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж (2019) па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» і паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. У 2019 годзе атрымала спартыўнае званне Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

У жніўні 2018 года на Гран-пры Еўропы па стральбе з лука ў Сафіі (Балгарыя) Карына Казлоўская заняла 6-е месца[1].

У красавіку 2019 года выйграла Гран-пры Еўропы па стральбе з лука ў Румыніі, а таксама сумесна з Кірылам Фірсавым заваявала серабро ў міксе[2]. У 2019 годзе брала ўдзел у II Еўрапейскіх гульнях у Мінску і ў складзе жаночай каманды выйгрывае серабро[3]. 23 кастрычніка 2019 года ў складзе жаночай зборнай, Карына Казлоўская заваявала золата на Сусветных ваенных гульнях у Кітаі[4].

У лютым 2020 года перамагла ў Чэмпіянаце Беларусі па стральбе з лука ў памяшканні[5].

У канцы студзеня 2021 года падпісала ліст спартсменаў з патрабаваннямі ад уладаў спынення гвалту і правядзення паўторных прэзідэнцкіх выбараў. У 2022 з’ехала з Беларусі, пасялілася ў горадзе Жывец у Польшчы, выступае за мясцовы клуб.

Зноскі

  1. Разное. Стрельба из лука. Белорусские атлеты завоевали две медали на Гран-при Европы (руск.)(недаступная спасылка). Прэсбол (6 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
  2. Летние виды. Белорусы завоевали две медали турнира Гран-при Европы по стрельбе из лука в Румынии (руск.)(недаступная спасылка). Прэсбол (14 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
  3. Команда лучниц принесла Беларуси вторую медаль II Европейских игр (руск.)(недаступная спасылка). СТБ (22 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
  4. Разное. Женская сборная Беларуси по стрельбе из лука завоевала золото Всемирных военных игр в Китае (руск.)(недаступная спасылка). Прэсбол (23 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
  5. В Минске завершился чемпионат Беларуси по стрельбе из лука в помещении. Итоги (руск.)(недаступная спасылка). СТБ (8 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.

Спасылкі правіць