Карэлічы

гарадскі пасёлак у Беларусі

Карэ́лічы[2] (трансліт.: Kareličy) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Карэліцкага раёна, на р. Рута. За 185 км да ўсходу ад Гродна, на аўтадарозе НавагрудакМінск. Насельніцтва 6 518 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Карэлічы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1395
Вышыня цэнтра
149 м
Насельніцтва
  • 5 723 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Паштовыя індэксы
231432
Аўтамабільны код
4
СААТА
4233551000
Карэлічы на карце Беларусі ±
Карэлічы (Беларусь)
Карэлічы
Карэлічы (Гродзенская вобласць)
Карэлічы

Гісторыя

правіць

Вядомыя з 1395 у сувязі з нападам крыжакоў. У 15 ст. двор вялікіх князёў у Наваградскім павеце. У 1505 годзе спалены крымскімі татарамі, у 1655 і 1706 — шведамі. З 1594 — мястэчка. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Наваградскага павета. У гады 1-й сусветнай вайны праз Карэлічы праходзіла лінія фронту. З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна. З 1958 гарадскі пасёлак[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 2559 чал.
  • 1971 год — 3,7 тыс. чал.[5]
  • 1995 год — 7,8 тыс. чал.[5]
  • 2006 год — 7,3 тыс. чал.[5]
  • 2015 год — 6 631 чал.[6]
  • 2016 год — 6 528 чал.[7]
  • 2017 год — 6 518 чал.[3]

Эканоміка

правіць

У 2-й палове XVII ст. у Карэлічах працавала шпалерная мануфактура.

У 1835—1861 гадах у мястэчку працавала цукровая мануфактура; у 1859 годзе 150 рабочых, за год выраблялася 2,4 тыс. пудоў цукру.

Пры савецкай улады ў пасёлку знаходзіўся буйны племзавод.

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, льнозавод. Гасцініца. Цэнтр мастацкага ткацтва.

Культура

правіць

Славутасці

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Карэлічы, Карэліцкага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  5. а б в Беларусь 1995.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Карэліцкая газета «Полымя».

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць