Карэл Дзюжардэн (фр.: Karel Dujardin; 27 верасня 1622, Амстэрдам — 20 лістапада 1678, Венецыя) — нідэрландскі мастак і гравёр.

Карэл Дзюжардэн
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 верасня 1626(1626-09-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1678(1678-11-20)[2][3] (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, гравёр, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр жанравы жывапіс, пейзаж і Bambocciata[d]
Мастацкі кірунак Залаты век галандскага жывапісу[d]
Уплыў Нікалас Пітэрс Берхем
Уплыў на Johan le Ducq[d][5] і Willem Schellinks[d][5]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Карэл Дзюжардэн вучыўся ў Клааса Берхема і Паўлюса Потэра. Ён пабываў у Італіі і пражываў у Ліёне. У 1656 годзе ўдзельнічаў у стварэнні таварыства «Pictura» у Гаазе. Пазней ён некаторы час пражываў у Амстэрдаме, потым з’ехаў у Італію і памёр у Венецыі.

Дзюжардэн пісаў пераважна пейзажы Італіі, на якіх маляваў для ажыўлення жывёл, жанравыя карціны і партрэты і гістарычныя палотны. Асабліва вядомыя яго сцэны з сельскага жыцця. Вялікая колькасць работ Дзюжардэна знаходзіцца ў Луўры і ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу, а таксама ў Амстэрдаме, Гаазе, Каселі і Берліне.

У пачатку творчасці Дзюжардэн аддаваў перавагу чыстым залацістым колерам, а з 1660 г. ён пісаў у халодных серабрыстых танах. 52 гравюры Дзюжардэна з’яўляюцца шэдэўрамі гэтага напрамку мастацтва.

Зноскі

  1. Karel Dujardin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Karel Dujardin // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  5. а б в г http://vocab.getty.edu/page/ulan/500000918 Праверана 7 лютага 2021.