Карэн Аветыкавіч Тэр-Марцірасян
Карэн Аветыкавіч (Аветавіч) Тэр-Марцірасян (28 верасня 1922, Тыфліс — 19 лістапада 2005) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт РАН (2000).
Карэн Аветыкавіч Тэр-Марцірасян | |
---|---|
арм.: Կարեն Ավետիքի Տեր-Մարտիրոսյան | |
Дата нараджэння | 28 верасня 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 19 лістапада 2005 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | ФТІ АН СССР, ІТЭФ, МФТІ |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1957) |
Навуковае званне | член-карэспандэнт РАН (2000) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік |
Я. І. Фрэнкель Л. Д. Ландау |
Вядомыя вучні | А. М. Палякоў[1] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьКарэн Аветавіч Тэр-Марцірасян нарадзіўся ў горадзе Тбілісі (Тыфлісе), у армянскай сям’і. У 1943 г. ён скончыў Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1945 г. паступіў у аспірантуру Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута (ЛФТІ).
Там пад кіраўніцтвам Якава Ільіча Фрэнкеля ў 1949 г. ён абараніў кандыдацкую дысертацыю і пачаў працаваць у тэарэтычным аддзеле ЛФТІ. Ужо ў самым пачатку сваёй навуковай кар’еры, за тры гады працы ў ЛФТІ Карэн Аветавіч атрымаў выбітныя вынікі ў вобласці ядзернай фізікі[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьУ 1952 г. Тэр-Марцірасян пабудаваў тэорыю кулонаўскай узрушанасці атамных ядзер, на грунце якой была эксперыментальна выяўлена несферычнасць шэрага цяжкіх ядзер. У 1968 г. гэтыя працы былі ганараваны Дзяржаўнай прэміяй.
У 1952—1954 гг. Карэн Аветавіч вырашыў квантава-механічную задачу трох цел для сіл нулявога радыуса дзеяння. Атрыманае ім ураўненне (праз некалькі гадоў абагульненае Л. Д. Фадзеевым для патэнцыялаў канчатковага радыуса) увайшло ў сусветную літаратуру пад імем ураўнення Скарнякава — Тэр-Марцірасяна.
Новы росквіт навуковай дзейнасці Карэна Аветавіча пачаўся ў 1955 г. пасля пераходу яго ў Інстытут тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі (ІТЭФ) у Маскве, дзе ў 1957 г. ён абараніў доктарскую дысертацыю. У ІТЭФ яго навуковыя інтарэсы пад уплывам Л. Д. Ландау і І. Я. Памеранчука зрушыліся ў бок тэорыі поля і фізікі элементарных часціц.
Супольна з І. Т. Дзятлавым і В. В. Судаковым вырашыў сістэму «паркетных» ураўненняў квантавай электрадынамікі — задача, якую Ландау лічыў невырашальнай. Найбольшую вядомасць прынеслі Карэну Аветавічу яго класічныя вынікі ў тэорыі моцных узаемадзеянняў пры высокіх энергіях. Супольна з У. Н. Грыбавым і І. Я. Памеранчуком ён стварыў тэорыю пунктаў галінавання ў плоскасці комплекснага вуглавога моманту, даследаваў працэсы з мультырэджэённай кінематыкай, даў тэарэтычнае апісанне растучых сячэнняў і пабудаваў тэорыю крытычнага і звышкрытычнага памерона.
Пазней ім была пабудавана тэорыя размеркавання адронаў па множнасці пры высокіх энергіях. На яе аснове была развіта тэорыя нараджэння часціц у адрон-адронных і адрон-ядзерных сутыкненнях пры высокіх энергіях. Гэта тэорыя дагэтуль з’яўляецца асноўным фенаменалагічным падыходам да апісання адронных узаемадзеянняў пры высокай энергіі і натуральным чынам спалучаецца з колам ідэй квантавай хромадынамікі[2].
Карэн Аветавіч быў заснавальнікам і на працягу 35 гадоў з’яўляўся нязменным кіраўніком кафедры фізікі элементарных часціц МФТІ. Праз яго рукі прайшлі сотні маладых фізікаў, якія сталі спецыялістамі не толькі ў вобласці фізікі ядра і элементарных часціц, але і ў іншых галінах навукі.
Шматгадовая падзвіжніцкая педагагічная дзейнасць Карэна Аветавіча і яркасць яго творчай індывідуальнасці прывялі да стварэння ўнікальнай навуковай школы тэарэтычнай фізікі.
У 2000 г. быў абраны членам-карэспандэнтам РАН.
Бібліяграфія
правіць- Волошин М. Б., Тер-Мартиросян К. А. Теория калибровочных взаимодействий элементарных частиц. — М., 1984.
Узнагароды
правіць- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга[3]
- Дзяржаўная прэмія СССР (1968).
- Премия имени И. Я. Померанчука «…за фундаментальный вклад в квантовую механику и квантовую теорию поля» (1999).
Крыніцы
правіць- ↑ Былое величие нашей физики Борис Штерн «Троицкий вариант» №20(164), 7 октября 2014 года
- ↑ а б Абов Ю. Г., А. Ф. Андреев , М. И. Высоцкий, М. В. Данилов, И. М. Дремин, Б. Л. Иоффе, А. Б. Кайдалов, О. В. Канчели, Л. Б. Окунь, Ю. А. Симонов, А. Н. Скринский, Б. Ю. Шарков. Памяти Карена Аветовича Тер-Мартиросяна // Успехи физических наук. — 2006. — № 176. — С. 909—910.
- ↑ Տեր–մարտիրոսյան Կարեն Ավետիքի // Армянская советская энциклопедия = Հայկական սովետական հանրագիտարան. — 1-е изд. — Ереван: Армянская энциклопедия, 1974. — Т. 11. — С. 675. — 720 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
правіць- Абов Ю. Г., А. Ф. Андреев , М. И. Высоцкий, М. В. Данилов, И. М. Дремин, Б. Л. Иоффе, А. Б. Кайдалов, О. В. Канчели, Л. Б. Окунь, Ю. А. Симонов, А. Н. Скринский, Б. Ю. Шарков. Памяти Карена Аветовича Тер-Мартиросяна // Успехи физических наук, 176, 909—910 (2006)
- Абов Ю. Г., Боресков К. Г., Владимирский В. В., Данилов М. В., Данилян Г. В., Дятлов И. Т., Иоффе Б. Л., Кайдалов А. Б., Канчели О. В., Окунь Л. Б., Симонов Ю. А., Суворов А. Л. Карен Аветович Тер-Мартиросян (к восьмидесятилетию со дня рождения) // Успехи физических наук, 172, 1111—1112 (2002)
- Профіль Карэна Аветыкавіча ТЭр-Марцірасяна на афіцыйным сайце РАН