Карэн Таніевіч Варданян

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Карэн Варданян)

Карэн Варданян (нар. 9 верасня 2003) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Віцебск».

Футбол
Карэн Варданян
Поўнае імя Карэн Таніевіч Варданян
Нарадзіўся 9 верасня 2003(2003-09-09)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2017—2020 Беларусь Віцебск
Клубная кар’ера[* 1]
2020— Беларусь Віцебск 47 (17)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

З канца 2020 года пачаў выступаць за дубль «Віцебска», на наступны год замацаваўся ў дублі. У верасні 2021 года атрымаў сур’ёзную траўму, аднак ужо ў пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з асноўнай камандай віцебскага клуба. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Мінскам» (1:1). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі, пераважна выхадзіў на замену. У сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе, з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[3].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Віцебск   6 1
2021 дубль Віцебск   ? 5
2022 Д1 Віцебск   15 1
2023 Д2 Віцебск   32 16

Крыніцы правіць