Касем Трэбешына
Касем Трэбешына (нар. 8 жніўня 1926 г. Берат, Албанія) — албанскі пісьменнік, дысідэнт. Заснавальнік постмадэрнізму ў нацыянальнай літаратуры. Адзін з найбольш ярых крытыкаў камуністычнага рэжыму Энвера Ходжы.
Касем Трэбешына | |
---|---|
алб.: Kasëm Trebeshina | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 жніўня 1926 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 лістапада 2017[1] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
Мова твораў | албанская мова |
Біяграфія
правіцьПачатковую адукацыю атрымаў ў родным горадзе. Скончыў сярэднію школу ў Эльбасане. У 1942 годзе далучыўся да партызанскага, нацыянальна- вызваленчага руху скірванага супраць акупацыі Албаніі фашысцкай Італіяй. Пасля вайны вучыўся ў Ленінградскім тэатральным інстытуте імя А. М. Астроўскага. 5 кастрычніка 1953 г. звярнуся да тагачаснага кіраўніка краіны Э.Ходжы з лістом дзе крытыкаваў сацыялістычны рэалізм, які параўноўваў з класіцызмам. За сваё іншадумства тройчы арыштоўвася, сямнаццаць год правёў у зняволенні і псіхіятрычнай лякарні. Пасля 1997 г. жыве ў Стамбуле. Найбольш вядомыя раманы «Адзін Мандвальсен», «Юліі Цэзар едзе на вайну», «Шлях на Галгофу». Выступае як паэт, драматург, эсеіст. Перакладчык твораў Ф. Г. Лоркі. Вядомы як крытык самага папулярнага албанскага аўтара Ісмаіля Кадарэ.