Каскадныя горы (англ.: Cascade Range) — буйны горны хрыбет у заходнім поясе Кардыльераў Паўночнай Амерыкі, які распасціраецца ад паўднёвай часткі канадскай правінцыі Брытанская Калумбія праз амерыканскія штаты Вашынгтон і Арэгон да паўночнай Каліфорніі. Даўжыня каля 1000 км.

Каскадныя горы
англ. Cascade Range
46°51′ пн. ш. 121°45′ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнШтат Вашынгтон
Горная сістэмаКардыльеры 
Плошча151 508 км²
Даўжыня1 167 км
Шырыня312 км
Найвышэйшая вяршыняРэйнір 
Вышыня4392 м [1] 
Каскадныя горы (Паўночная Амерыка)
Каскадныя горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геалогія і рэльеф правіць

Складкава-глыбавыя Каскадныя горы з’яўляюцца часткай Ціхаакіянскага вогненнага кольца, якое цягнецца ўздоўж усяго ўзбярэжжа Ціхага акіяна. Некалькі дзеючых і патухлых вулканаў (Рэйнір, 4392 м — найбольшая вышыня хрыбта; Шаста, 4317 м; Ласен-Пік, 3187 м, і інш.) узвышаюцца над моцна расчлянёным вулканічным пласкагор’ем (выш. 1800—2500 м). Вяршынная паверхня адносна выраўнаваная. Горы складзены з мезазойскіх крышталічных парод, якія ў асноўным перакрыты палеагена-неагенавымі лавамі. Маюцца радовішчы медзі і золата.

Большасць вядомых вывяржэнняў у ЗША звязаныя менавіта з вулканамі Каскадных гор. Сярод іх моцныя вывяржэнні вулкана Ласен-Пік у 1914—1915 гадах і Сент-Хеленс у 1980 годзе. Невялікае вывяржэнне Сент-Хеленс адбылося ў 2006 годзе.

Вяршыні вулканаў укрыты снежнікамі і ледавікамі. На схілах фумаролы і гарачыя крыніцы. У паўночнай частцы гор пашыраны старажытныя экзарацыйныя формы. Каскады вадаспадаў на рэках Калумбія, Фрэйзер, Кламат і інш. далі назву хрыбту. Шматлікія лед­авіковыя і вулканічныя азёры.

Расліннасць правіць

 
Над ракой Калумбія.

На вільготных заходніх схілах развіты цемнахвойныя лясы, на су­хіх, усходніх — хваёвыя. Вышэй за 2800—3000 м лясы змяняюцца субальпійскімі і альпійскімі лугамі. Пер­шасныя лясы большай частка вы­руб­аны, на іх мес­цы — збяднелыя другасныя лясы (найбольш каштоўныя паро­ды — ду­гла­сава піх­та і жоўтая хвоя).

Нацыянальныя паркі: Крэйтэр-Лейк, Маўнт-Рэйнір, Ласен-Волканік (ЗША).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць