Касмічнае агенцтва Вялікабрытаніі

Касмічнае агенцтва Вялікабрытаніі (англ.: UK Space Agency; UKSA)— дзяржаўная касмічная служба Вялікабрытаніі, заснаваная 1 красавіка 2010 года ў горадзе Суіндан. Упершыню была прадстаўлена ў канферэнц-цэнтры «Каралева Елізавета II» 23 сакавіка 2010 палітыкамі Пітэрам Мандэльсонам, Полам Дрэйсанам і касманаўтам брытанскага паходжання Цімаці Пікам[1].

На момант стварэння касмічная прамысловасць Вялікабрытаніі ацэньвалася ў 7 млрд. £ і падавала 60 000 працоўных месцаў. У 20-ці летні план UKSA уваходзіць павелічэнне аб'ёму да 40 млрд. £ і 100 000 працоўных месцаў, а таксама павелічэнне долі ў сусветнай прамысловасці з 6 да 10 %[2].

UKSA пераняла ўсе абавязкі, персанал і актывы Брытанскага нацыянальнага касмічнага цэнтра.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. UK Space Agency announced. ESA. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2012. Праверана 19 мая 2012.
  2. UK Space Agency Strategy 2011 – 2015 (PDF) Архівавана 26 чэрвеня 2011.

Спасылкі правіць