Каспар Нясецкі
Каспар Нясе́цкі (31 снежня 1682, Вялікая Польшча — 9 ліпеня 1744) — польскі гісторык, генеалог.
Каспар Нясецкі | |
---|---|
польск.: Kasper Niesiecki | |
Дата нараджэння | 31 снежня 1682[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1744 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта, геральдыст, пісьменнік, каталіцкі святар, каталіцкі тэолаг, генеалог, лексікограф |
Навуковая сфера | Catholic theology[d][2], генеалогія[2], геральдыка[2], творчае і прафесійнае пісьмо[d][2] і лексікаграфія[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў езуіцкіх навучальных установах у Кракаве, Любліне, Луцку, Кросне, Яраславе. У 1699 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, з 1710 года святар. Выкладаў у навучальных установах у Быдгашчы, Хойніцах, Калішы. 3 1715 года прапаведнік у Раве Мазавецкай, Кракаве, Любліне, Калішы, Львове, Краснаставе, з 1724 загадваў у Краснаставе езуіцкай духоўнай семінарыяй і касцелам, з перапынкам у 1740—1741 гадах, калі ўзначальваў шляхецкі канвікт у Сандаміры.
Навуковая дзейнасць
правіцьСклаў гербоўнік «Карона польская» (т 1—4, 1728—1743), генеалагічныя артыкулы якога заснаваны на багатым, крытычна апрацаваным архіўным матэрыяле. Праца змяшчае дзяржаўныя гербы Польшчы і ВКЛ, ваяводстваў, спісы манархаў Рэчы Паспалітай, сенатараў, міністраў, маршалкаў Пасольскай ізбы і трыбуналаў. Асноўнае месца адведзена вопісу шляхецкіх гербаў і радаводаў, у т. л. беларускіх родаў. Звесткі некаторых артыкулаў выклікалі судовыя спрэчкі з магнатамі і шляхтай. 3 часам праца набыла аўтарытэт дакументальнай крыніцы і выкарыстоўвалася для пацвярджэння шляхецкіх правоў у расійскай і аўстрыйскай частках былой Рэчы Паспалітай пасля яе падзелаў. У 19 ст. гербоўнік з дапаўненнямі А. Нарушэвіча, I. Красіцкага, I. Лялевеля, звесткамі з іншых крыніц перавыдадзены Я. Н. Баброўскім пад назвай «Польскі гербоўнік» (т 1—10, 1839-1845, перавыдадзены ў 1979).
Зноскі
Літаратура
правіць- Нясецкі Каспар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.