Кассиопея

(Пасля перасылкі з Кассиопея, гурт)

«Кассиопея» — беларускі электронны сінт-поп гурт, заснаваны ў 2001 годзе ў Мінску. Складаецца з чатырох чалавек, мае ў паслужным спісе тры афіцыйных альбома, выдадзеных лэйблам «Снегири».

Кассиопея
Жанры сінт-поп, цынк-поп
Гады 2001-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень руская, беларуская
Лэйбл Снегири
Склад Ілля Чарапко-Самахвалаў
Аляксандр Ліберзон
Сяргей Сакалоў
Арцём Залесскі
Іншыя
праекты
Петля пристрастия

Гісторыя правіць

Датай з'яўлення «Кассиопеи» лічыцца 2001 год, калі трое сяброў, прафесійны актор Ілля Чарапко-Самахвалаў (вакал, тэксты), тэатральны гукарэжысёр Аляксандр Ліберзон (клавішы, музыка) і Сяргей Сакалоў (гітара) сабраліся і запісалі сумесную песню пад назвай «На Луне». Чарапко-Самахвалаў паралельна з гэтым з'яўляўся фронмэнам постпанк-каманды «Петля пристрастия», Ліберзон да гэтага граў у гурце «Распилил и выбросил», а Сяргей Сакалоў у свой час быў удзельнікам групы «Чоки», якая выступала яшчэ ў мінскім клубе нефармалаў «Рэзервацыя»[1]. Аднак праіснаваў новы калектыў нядоўга, яны зрабілі два самвыдатаўскіх альбома і ў 2004 годзе фактычна спынілі дзейнасць. «Мы не распадаліся, мы як бы пад кропельніцай былі, проста нічога не адбывалася», — так каментуе той перыяд Чарапко-Самахвалаў. Планаваўся запіс яшчэ і трэцяга дыска, але пасля звядзення пяці песень у музыкаў скончыўся энтузіязм і яны адышлі ад творчасці[2].

У 2007 годзе праектам зацікавіўся беларускі прамоўтэр Аляксандр Багданаў, які ў той час працаваў з першай групай Чарапко-Самахвалава «Петля пристрастия» — ён арганізаваў некалькі канцэртаў і адвёз іх у Маскву на «Фестиваль улыбок» мастака Андрэя Барценева. Першы час музыкі выступалі сумесна з «Ёлочными игрушками», прынялі ўдзел у фестывалі альтэрнатыўнай беларускай музыкі «Можно». З гэтага часу да іх прыйшла некаторая вядомасць, у прыватнасці аглядальнік часопіса «Афиша» Аляксандр Гарбачоў назваў іх «самай дзіўнай групай ўсяго беларускага кангламерату»[3]. У 2009 годзе прадзюсаваннем групы заняўся Алег Несцераў і прапанаваў ім кантракт са сваёй гуказапісваючай кампаніяй «Снегири», 16 чэрвеня пад гэтым лэйблам выйшаў іх першы сапраўдны альбом з аднайменнай назвай — дыск уключае 14 кампазіцый, у асноўным гэта істотна палепшаныя версіі песень з папярэдніх нявыдадзеных альбомаў[4]. У чэрвені Аляксандр Багданаў, прамоўтэр групы, атрымаў прэмію «Степной волк» у катэгорыі «Дзеяч», пры гэтым ён абышоў такіх вядомых прадзюсараў, як Іосіф Прыгожын і Яна Рудкоўская[5].

У студзені 2010 года «Кассиопею» вылучылі на прэмію «Звуковая дорожка» ў намінацыі «Альтэрнатыва»[6], аднак па выніках галасавання музыкі саступілі групе Lumen. 5 лютага выйшаў зборнік кампаніі «Снегири» «No oil. No Stress. No noise.» з песняй «Гадкие утята»[7]. 10 красавіка 2010 года гурт разам з Drum Ecstasy, The Stampletons ды іншымі прыняў удзел у якасці запрошанных гасцей на шоу ў падтрымку выхаду сінгла Happy For A While ад Hair Peace Salon у клубе “Broadway”.[8][9][10][11][12][13]20 кастрычніка фірма «Снегири» выпусціла другі нумарны альбом гурта пад назвай «Стивен Кинг и мы», куды ўвайшлі 11 новых песень. Адна з кампазіцый, «Ветер знает...», прысвечана памяці забітага беларускага паэта Васі Шугалея[14]. Па заканчэнні працы над альбомам «Кассиопея» адправілася ў вялікі гастрольны тур па найбуйнейшых гарадах Расіі, які праходзіў у лютым — сакавіку 2011 года[15]. У 2012 годзе музыкі узялі ўдзел у праекце «Re:Аквариум», выканаўшы для яго песню «Стаканы»[16], а таксама выпусцілі свой трэці студыйны альбом «Сердце отдаю детям»[17].

У альбоме «Сердце отдаю детям» Кассиопея ўпершыню выканала песню на беларускай мове («Беларускія танцы»).[17]

У 2015 годзе ўбачыў свет новы альбом «Крестик».[18]

Стыль правіць

Групу адрознівае характэрнае пачуццё гумару, навукова-фантастычная і абсурдысцкая тэматыка[19]. На сцэне яны, як правіла, выступаюць у мудрагелістых касцюмах і масках: адзіны качуючы з вобраза ў вобраз атрыбут — накладныя вусы, астатнія дэталі канцэртнага гардэроба рэгулярна мяняюцца, і ў рамках аднаго выступу «Кассиопея» можа апынуцца на сцэне і ў ролі мікробаў, і ў белагвардзейскіх уборах. Аглядальніца часопіса Fuzz Аксана Меленцева параўнала іх з класікай рускай эксцэнтрыкі, такімі групамі як «Аукцыон» і «Звуки Му». Па яе словах, дзейства на сцэне ўяўляе сабой зліццё клаўнады, савецкай мультыплікацыі, этна, фолку і поп-музыкі. Аляксандр Гарбачоў з «Афішы» назваў жанр «Кассиопеи» найдзіўнейшым псіхапопам, разам падобным на гурт Animal Collective, мюзіклы Аляксея Рыбнікава і містычныя эксперыменты групы Coil, у той час як сам Аляксандр Ліберзон адзначаў сярод любімых калектываў аўстралійскую групу Architecture in Helsinki. Барыс Барабанаў, крытык выдання «Коммерсантъ Weekend», ахарактарызаваў стыль калектыву як «дурнаваты сінці-поп», «цацачная касмічная музыка» і «капуснік», а дэбютнаму дыску даў неадназначны водгук: «Альбом забаўны, але даслухаць яго да канца — мука».

Дыскаграфія правіць

Удзел у зборніках правіць

  • 2010 — «No oil. No Stress. No noise.», трэк «Гадкие утята»

Зноскі

  1. Сергей Пукст.. Абсурд с человеческим лицом. Беларусь сегодня (15 июля 2009). Праверана 10 сакавіка 2017.
  2. Дебютный альбом спец-поп-группы «Кассиопея» из Минска. Снегири-музыка (29 июня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 26-06-2011.
  3. Александр Горбачёв.. Песни партизан. Афиша (15 ноября 2010). Праверана 10 сакавіка 2017.
  4. Радиф Кашапов.. Предварительные слушания. Выпуск #11 — Кассиопея. Звуки.ру (16 июня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 10 сакавіка 2017.
  5. Белорусский продюсер Александр Богданов стал лауреатом музыкальной премии «Степной волк». news.open.by (16 июня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 10 сакавіка 2017.
  6. Холостые нулевые (21 января 2010). Праверана 10 сакавіка 2017.
  7. No oil. No Stress. No noise. Снегири-музыка (5 февраля 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 10 сакавіка 2017.
  8. Home-Fest «Cheelzzz» - концерт в Минске | AFISHA.TUT.BY (руск.)(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 17 лістапада 2018.
  9. Пятаков, Андрей. home-fest «cheelzzz!»: пятилетие «fucktoreal promo» (руск.). Ultra-Music (14 красавіка 2010). Праверана 17 лістапада 2018.
  10. Hair Peace Salon презентуют интернет-сингл «Happy For A While» (руск.). Ultra-Music (6 красавіка 2010). Праверана 17 лістапада 2018.
  11. Шеремет, Егор. home-fest «cheelzzz!» (руск.). Ultra-Music (14 красавіка 2010). Праверана 17 лістапада 2018.
  12. denizion. Home-Fest «Cheelzzz», Broadway, 11 апреля. denizion (16 красавіка 2010). Праверана 17 лістапада 2018.
  13. Фото "Hair Peace Salon"(недаступная спасылка). another.by. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 17 November 2018.
  14. Стивен Кинг и мы. Снегири-музыка (14 октября 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 10 сакавіка 2017.
  15. Тур «Кассиопеи» в феврале-марте. Снегири-музыка (2 февраля 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 10 сакавіка 2017.
  16. Кассиопея — стаканы. Лента.ру (16 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 10 сакавіка 2017.
  17. а б Александр Горбачёв.. Сердце отдаю детям. Афиша (3 декабря 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 10 сакавіка 2017.
  18. а б Кассиопея "Крестик" (+аудио) / Experty.by
  19. Осипчик, Екатерина “Fobia_L”. Шведский Baby-boom или на первый/второй сорт рас-счи-тась! (руск.). LiveSound.by (9 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2008. Праверана 15 ліпеня 2020.
  20. "Кассиопея" выпустила макси-сингл (+слушать/+скачать) / Experty.by

Спасылкі правіць