Кастрычніцкі раён (Магілёў)
Кастрычніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёва. Заснаваны 25 снежня 1962 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Кастрычніцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 25 снежня 1962 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1980-я гады пачалося жыллёвае будаўніцтва для хімікаў. У раёне сканцэнтравана больш за палову прамысловага і тэрытарыяльнага патэнцыялу Магілёва. Два прадпрыемствы Кастрычніцкага раёна — вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно» і сумеснае прадпрыемства «Белпак» — вырабляюць 77 % прадукцыі раёна, а разам з аўтазаводам імя С. Кірава і мясакамбінатам — 90 %. Гэтыя прадпрыемствы вызначаюць палажэнне не толькі ў раёне, але і ў горадзе ў цэлым. Акрамя гэтага, у раёне знаходзіцца яшчэ 27 прадпрыемстваў: аўтобусны парк, АП «Вольт» і інш. Працуе больш за 30 магазінаў, бібліятэкі, дзіцячы парк, кінатэатры «Ветразь» і «Космас», Палац культуры «Хімвалакно», «Лядовы палац», Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Сучасны гуманітарны інстытут[2].
Кіраўнікі адміністрацыі
правіцьЗноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Октябрьский район // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні