Кастусь Альшэўскі
Кастусь Альшэўскі (нар. 1922) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Маладзечанскай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка»[1].
Кастусь Альшэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1922 |
Месца нараджэння |
|
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Новая Гута Вілейскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці). Пасля Другой сусветнай вайны працаваў дырэктарам Скародскай школы Ільянскага раёна Маладзечанскай вобласці.
У 1947 годзе далучыўся да падпольнай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы і годнасць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Належаў да маладзечанскай групы Сяргея Яноўскага. У сярэдзіне 1947 года арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэканспірацыяй Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў савецкі агент Алесь Бажко. Такім чынам, «Чайка» таксама была выкрытая, бо з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйнай памылкі.
Кастусь Альшэўскі быў арыштаваны органамі МДБ 16 жніўня 1947 года і засуджаны ваенным трыбуналам у Мінску 21 лістапада 1947 года паводле артукулаў 63-I і 76 КК БССР (цывільная здрада савецкай радзіме і антысавецкая агітацыя) да 10 гадоў зняволення і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Мінску і канцлагерах СССР.
Далейшы лёс не вядомы.
Зноскі
- ↑ http://slounik.org/154727.html Біяграфія Кастуся Альшэўскага
Літаратура
правіць- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.