Адкрыць галоўнае меню

Канстанцін Барысавіч Езавітаў

беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч
(Пасля перасылкі з Кастусь Езавітаў)

Канстанцін Барысавіч Езавітаў, Кастусь Езавітаў (5 лістапада 1893, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 23 мая 1946, Мінск, НКУС; Псеўданім і крыптанімы: Кастусёнак; К-нак; К. Е.; К. Ез.), беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог.

Кастусь Езавітаў
Кастусь Езавітаў
1-ы Народны сакратар ваенных спраў БНР
21 лютага14 мая 1918
Прэм’ер-міністр: Язэп Варонка
Папярэднік: пасада заснавана
В.а. Народнага сакратара унутраных спраў БНР
3 красавіка14 мая 1918
Прэм’ер-міністр: Язэп Варонка
Папярэднік: Іван Макрэеў
Пераемнік: Кіпрыян Кандратовіч
Ваенны міністр ва ўрадзе Беларускай Цэнтральнай Рады
 
Партыя: Беларуская сацыялістычная грамада
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 5 лістапада 1893(1893-11-05)
Смерць: 23 мая 1946(1946-05-23) (52 гады)

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і кадравага афіцэра. У 1916 скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскае ваеннае вучылішча. У 1913 стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У Першую сусветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную работу сярод салдат-беларусаў Паўночнага фронту. Быў абраны намеснікам старшыні Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. У лютым 1918 стаў камендантам Мінска. За ўдзел у працы Першага Усебеларускага кангрэса і дзейнасць па стварэнні беларускага войска ў студзені 1918 быў арыштаваны ВЧК, але здолеў уцячы.

Пасля адступлення бальшавікоў быў прызначаны камендантам Мінска і Мінскага гарнізона. 25 сакавіка 1918 удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці БНР, уваходзіў у склад Рады. Займаў пасаду народнага сакратара па ваенных справах (міністра абароны).

У 19191920 гадах быў кіраўніком Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. Наладзіў дыпламатычныя стасункі беларускага ўрада з урадамі Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, звяртаўся з просьбай аб ваеннай дапамозе да ўрада ЗША. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраенне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса С. Булак-Балаховіча. У маі 1920 «за выдатную працу на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званне генерал-маёра.

У 1921—1944 гадах жыў у Латвіі (у Рызе), узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднанне ў Рызе. Дзякуючы Езавітаву беларуская супольнасць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі БССР. Ён быў намеснікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў Латгаліі, узначальваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Пражскай і Берлінскай палітычных канферэнцыях. Рэдагаваў газету «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі ў 1924, 1930, 1933 і 1935.

У 2-ю сусветную вайну займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, у 1945 годзе займаў пасаду ваеннага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы СМЕРШ у красавіку 1945 года. Паводле афіцыйнай версіі, памёр пад час следства ад сухотаў і дыстрафіі 23 мая 1946, па іншых звестках расстраляны.

Езавітаў напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, беларусазнаўстве, аўтар лірычных вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. Меў багаты кнігазбор, падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы Максіма Багдановіча.

ПамяцьПравіць

Мікола Несцярэўскі стварыў рэльеф з выявай К. Езавітава[1].

Выведзены ў рамане Генрыха Далідовіча "Свой дом" пад імем Язэп Еўзікаў.[2]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Кастусь Езавітаў

СпасылкіПравіць