Кастусь Мерляк
Кастусь Мерляк (25 снежня 1919, в. Дзетамля, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 25 лістапада 2007) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі.
Кастусь Мерляк | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 2007 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Член у |
Біяграфічныя звесткі Правіць
Пад час нямецкай акупацы і працаваў у Навагрудку ў Беларускай народнай самапомачы. З канца 1943 — інтэндант эскадрона/батальёна Б. Рагулі. У жніўні 1944 быў у батальёне «Дальвіц». Пазней абверам закінуты ў Італію, здаўся ў палон да амерыканцаў і быў інтэрнаваны ў лагеры, адкуль неўзабаве ўцёк.
З 1947 — у Аргенціне, заснавальнік і старшыня Згуртавання беларусаў у Аргенціне. З 1948 года Кастусь Мярляк узначальваў таксама прадстаўніцтва Рады БНР у гэтай краіне.
У 1954 годзе прыбыў у Нью-Ёрк. Пры канцы 1956 распачаў супрацоўніцтва з ЦРУ. На той час К. Мярляк быў адзіным агентам гэтай спецслужбы ў асяродку беларускай эміграцыі ў ЗША[2].
Старшыня Галоўнай управы Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) у 1959-1964, затым — Беларуска-амерыканскага аб'яднання ў Нью-Ёрку (пасля канфлікту і сыходу з БАЗА). Быў актыўны ў палітычнай і грамадска-рэлігійнай дзейнасці. Пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі.
Бібліяграфія Правіць
- Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1992.
Зноскі
- ↑ Гардзіенка Н. С. МЕРЛЯК Кастусь // Запісы БІНіМ — Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, 1952. — вып. 37. — С. 148. Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ nashaniva.by
Літаратура Правіць
- Я[нка] З[апруднік]. Сьв. Пам. Кастусь Мерляк // Беларус, 2007, № 539, снежань;
- Шчэцька В. Адыйшоў ад нас Сьв. Пам. Кастусь Мерляк… // Беларус, 2007, № 539, снежань.
Спасылкі Правіць
- Мерляк Кастусь // Запісы. — Нью-Ёрк - Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 148.