Адкрыць галоўнае меню

Кастусь Тарасаў (10 кастрычніка 1940, Мінск — 20 сакавіка 2010, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Кастусь Тарасаў
Kanstancin Tarasau.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 10 кастрычніка 1940(1940-10-10)
Месца нараджэння: Мінск
Дата смерці: 20 сакавіка 2010(2010-03-20) (69 гадоў)
Месца смерці: Мінск
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Валодае мовамі: беларуская і руская
Мова твораў: беларуская
руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфічныя звесткіПравіць

З сям'і служачага. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1957) на працягу трох год працаваў слесарам-зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе, калектарам у Паўночна-Заходняй геолага-разведачнай экспедыцыі, слесарам-мантажнікам у арганізацыі «Спецэлеватармельбуд». Вучыўся на хімічным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1960—1965). Пасля заканчэння інстытута працаваў майстрам шкловарэння на шклозаводзе «Неман», тэхнолагам на віцебскім заводзе «Маналіт». Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967—1975), журналістам па дагаворы і загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі газеты «Знамя юности» (1975—1977), рэдактарам аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман» (1977—1983), спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва» (1986—1988). З 1990 адказны сакратар часопіса «Спадчына». Пазней стаў адным з заснавальнікаў газеты «Новы час», друкаваў у ёй гістарычныя нарысы.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982.

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках.

ТворчасцьПравіць

У 1966 г. пачаў друкавацца як журналіст. З мастацкім творам выступіў упершыню ў 1976 годзе (аповесць «Следственный эксперимент», часопіс «Неман»). Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар гістарычных аповесцей пра мінулае Беларусі. Аўтар кніг аповесцей «День рассеяния» (1980), «В час Стрельца» (1981), «Странствие в тесном кругу» (1986), «Погоня на Грюнвальд» (1986), зборніка гісторыка-літаратурных эсэ «Память про легенды» (1984, пашыранае выданне на беларускай мове 1990), «Золотая горка» (1998). На мяжы стагодздзяў выдаў аповесць «Апошняе каханне князя Міндоўга», пра дачыненні ўладара і ўлады.

Па матывах аповесці К. Тарасава «Чорны шлях» (рас. «Стая ворон над гостинцем») драматург Аляксей Дудараў стварыў п'есу «Ядвіга» (Купалаўскі тэатр, рэж. Валерый Раеўскі).

БібліяграфіяПравіць

  • День рассеяния: Повесть. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1980. — 192 с. ББК 84Р7 Т19
  • В час Стрельца: Повести. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. — 335 с. ББК 84Р7 Т19
  • Память о легендах: Белорусской старины голоса и лица. — Мн.: Полымя", 1984. — 143 с., ил. ББК 63.3(2Б)
  • Погоня на Грюнвальд: Историческая повесть. — М.: Воениздат, 1986. — 272 с. ББК 84Р7 Т19
  • Странствие в тесном кругу: Повести. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1986. — 319 с. ББК 84Р7 Т19
  • В час Стрельца: Повести. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 336 с. ББК 84Р7 Т19 ISBN 5-340-00274-8
  • Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны. — Мн.: Полымя, 1990. — 263 с. іл. ББК 63.3(2Б) Т19 ISBN 5-345-00306-8
  • Единственный свидетель — Бог: Повести. — Мн.: «Крок уперад» літаратура, 1991. — 381 с. ББК 84Р7 Т19
  • Погоня на Грюнвальд: Исторический роман. — Мн.: ПКМП «Оракул», 1992. — 192 с. ББК 84Р7 Т19 ISBN 5-87884-004-9
  • Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны 2-е выд., дап. — Мн.: Полымя, 1993. — 270 с. ББК 63.3(2Б) Т19 ISBN 5-345-00706-3
  • Три жизни княгини Рогнеды: Повести. — Мн.: «Коллегиум», 1994. — 446 с. — іл. ББК 84Р7 Т19 ISBN 5-88388-003-7
  • Тры жыцці княгіні Рагнеды: Аповесць; Пагоня на Грунвальд: Гіст. раман: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Кастусь Тарасаў. — Мн.: Выш. шк., 1997. — 446 с. — (Школьная бібліятэка )
  • Золотая горка. — Мн.: Леккцыя, 1998. — 288 с. ББК 84Р7 Т19 ISBN 985-6365-18-7
  • Беларусь: Гістарычнае падарожжа для дзяцей. — Мн.: Лекцыя, 1999. — 112 с., іл. ББК 63.3(4Беи) + 84(4Беи)6 Т19 ISBN 985-6305-04-7
  • Апошняе каханне князя Міндоўга: Аповесць. — Мн.: Лекцыя, 2000. — 160 с. ББК 84 (4Беи)6 Т19 ISBN 985-6305-25-X
  • Крыж памяці. Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсіяў, катастрофаў, якія выпалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе. / Аўтар праекта і складальнік К. Тарасаў. Мн.: ТАА «Лекцыя», 2001—116 с.: іл. ISBN 985-6305-26-8

ПрэмііПравіць

  • Прэмія Міністэрства абароны СССР за раман «Погоня на Грюнвальд», 1988.
  • Прэмія «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» за аповеды «Брыгіткі» і «Нячутныя гукі самоты», 2007.
  • Прэмія імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра. «За актыўную і плённую працу ў галіне гістарычнай прозы і эсэістыкі, што спрыяе фармаванню сучаснай нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў», 2010.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
  • Арлоў У. Імёны Свабоды. — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. ISBN 978-0-929849-71-3

СпасылкіПравіць